Францішак Дзеружынскі
Францішак Дзеружынскі (польск.: Franciszek Dzierożyński, лац.: Franciscus Dzierożyński; 3 студзеня 1779, г. Орша — 22 верасня 1850, г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд) — беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША, педагог.
Францішак Дзеружынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Franciszek Dzierożyński | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Charles Neale[d] | ||||||
Пераемнік | Peter Kenney[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | William McSherry[d] | ||||||
Пераемнік | James A. Ryder[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, выхавацель, місіянер | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
3 студзеня 1779 |
||||||
Смерць |
22 верасня 1850 (71 год) |
13 жніўня 1794 г. у Полацку ўступіў у Таварыства Ісуса[1] і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў мясцовым навіцыяце (1794—1796). У 1796—1797 гг. вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Выкладаў інфіму і рускую мову (1797—1798) і французскую мову (1798—1799) у Магілёўскім езуіцкім калегіуме, французскую мову (1799—1800) у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. Прайшоў курс філасофіі (1800—1802), матэматыкі (1802—1803) і адначасова быў памочнікам прэфекта музею (1801—1803; пазней яшчэ і ў 1807—1810) ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2].
З 1803 па 1806 гг. выкладаў гуманітарныя прадметы ў пецярбургскім канвікце езуітаў. У 1806 г. высвечаны на ксяндза. З 1806 па 1810 гг. вывучаў тэалогію ў Полацку. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Магілёве (1810—1811). У Полацкім езуіцкім калегіуме, а потым і Полацкай езуіцкай акадэміі быў прафесарам філасофіі і матэматыкі (1811—1814) і прафесарам дагматычнай тэалогіі (1814—1820)[3], а таксама сакратаром Акадэміі (1817—1818)[2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) перабраўся ў ЗША (1821), дзе як суперыор паўночнаамерыканскай місіі езуітаў (1823—1830) і правінцыял Мэрыленда (1840—1843) стаў адным з кіраўнікоў сістэмы адукацыі каталіцкай царквы ў краіне[4][5]. Браў удзел у стварэнні езуіцкай школы ў Сент-Луісе, штат Місісіпі, а таксама St.John’s College у г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд (Frederick, Maryland) i Holy Cross College у г. Вустер, штат Масачусетс, (Worcester, Massachusetts). Прафесар маральнай філасофіі (1821—1825) і тэалогіі (1825—1838), віце-прэзідэнт і скарбнік Джорджтаўнскага ўніверсітэта.[6]
Зноскі
- ↑ J.-M. Giżycki, Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — s. 115.
- ↑ а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Языковіч, Л. У. Дзеружынскі Францішак / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн. — С. 107.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. — С. 368—369.
- ↑ The Polish Biographical Dictionary: Profiles of Nearly 900 Poles who Have Made Lasting Contributions to World Civilization / Stanley S. Sokol with Sharon F. Mrotek Kissane. — Bolchazy-Carducci Publishers, 1992. — pp.105-106.
ЛітаратураПравіць
- Domański, F. Patriarcha jezuitów amerykańskich, o. Franciszek Dzierożyński, Sacr. Pol. Mill. VIII 459—530.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień . — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
- Kuzniewski, Anthony J. Francis Dzierozynski and the Jesuit Restoration in the United States / The Catholic Historical Review, Vol. 78, No. 1 (Jan., 1992), pp. 51-73.
- Rutkowska, N. A Polish Pioneer in America. Polish American Studies 3 (1946) Архівавана 19 жніўня 2018.