Францішак Стахоўскі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Францішак Ксаверый Стахоўскі (польск.: Franciszek Stachowski, лац.: Franciscus Xaverius Stachowski, англ.: Francis Stackhowski; 5 лютага 1790, Беларусь — 1850, Кракаў) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; педагог, доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі (1818—1819), ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта (1837)[1].

Францішак Стахоўскі
польск.: Franciszek Stachowski, лац.: Franciscus Xaverius Stachowski, англ.: Francis Stackhowski
Дата нараджэння 5 лютага 1790(1790-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1850
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера багаслоўе і філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі і тэалогіі
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Беларускі перыяд

правіць

Уступіў у Таварыства Ісуса 10 верасня 1803 г. і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванне ў Дынабургскім навіцыяце. Прайшоўшы курсы рыторыкі (Орша, 1805—1806) і філасофіі (Полацк, 1806—1809), адзін навучальны год выкладаў у Віцебску ў класе інфімы. Потым працаваў у езуіцкіх школах Санкт-Пецярбурга настаўнікам класа інфімы і нямецкай мовы (1810—1812) і выкладчыкам граматыкі, сінтаксіса і французскай мовы (1812—1814).

У 1814—1818 вывучаў тэалогію ў Полацкай езуіцкай акадэміі, а пасля яе сканчэння атрымаў пасаду прафесара рыторыкі (1818—1819)[2]. У 1816 г. высвечаны на ксяндза[3]. Таксама выкладаў у Акадэміі грамадзянскае права і дыпламатыю[4].

Праца ў Ірландыі

правіць

Калі ў студзені 1820 г. імператар Аляксандр І загадаў езуітам пакінуць межы яго дзяржавы, Францішак Стахоўскі праходзіў трэцюю прабацыю ў Віцебску. Разам з двума іншымі беларускімі езуітамі Казімірам Гласко і Адамам Пятрышчам у снежні 1820 г. прыбывае ў галоўны цэнтр езуіцкай адукацыі ў Ірландыі — нядаўна адчынены Клонгоўз Вуд каледж (англ.: Clongowes Wood College, лац.: Collegium Cluense; каля горада Клэйн, графства Кілдэр)[5][6]. Як прафесар дагматычнай тэалогіі і Св. Пісання спрыяў пашырэнню адукацыйнай праграмы гэтай навучальнай установы. (Пад канец ХІХ ст. у прэстыжным Клонгоўз Вуд каледжы некалькі гадоў вучыўся будучы класік сусветнай літаратуры Джэймс Джойс).

«Пасляезуіцкі» перыяд

правіць

У 1823 г. пакінуў Ірландыю і пераехаў у Кракаў, дзе стаў сакратаром Кракаўскага архібіскупа Яна Вароніча[7]. У маі 1826 г. па ўласным жаданні выйшаў з Таварыства Ісуса[8]. Канонік кафедральнай капітулы, архіпрэсвітэр кракаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[9].

Памёр у Кракаве ў 1850 г.

У І томе за 1818 год «Полацкага штомесячніка» надрукаваў разбор працы «Partitiones ecclesiasticae» (Кракаў, 1589; у 1817 г. у полацкай друкарні выйшла яе перавыданне[10]) Станіслава Сакалоўскага, прапаведніка караля Стэфана Баторыя. Ужо пасля выхаду з Таварыства Ісуса апублікаваў дзве прамовы (першая была зроблена на пахаванні архібіскупа Яна Вароніча ў 1829 г., другая — за спакой душы Яна Снядэцкага, з якой выступіў у кракаўскім касцёле Св. Ганны у 1832 г.) і жыццяпіс Магілёўскага архіепіскапа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча (прачытаны 27 мая 1839 г. на пасяджэнні Навуковага Таварыства ў Кракаве і Ягелонскага ўніверсітэта)[11].

Зноскі

  1. The Jagiellonian University. Honorary Doctorate.
  2. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 130.
  5. Catalogs SJ 1774—1829. Hiberniae. Архівавана 4 снежня 2017.
  6. Irish Jesuits since 1800 The Irish Monthly. Vol. 18, No. 199 (Jan., 1890), p. 9
  7. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 618.
  8. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  9. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 200.
  10. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 164.
  11. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 388.

Літаратура

правіць
  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.