Фронт нацыянальнага адраджэння

Парасонавая манархісцкая палітычная партыя Румыніі (1938-1940)

Фронт нацыянальнага адраджэння (рум.: Frontul Renașterii Naționale, FRN) - гістарычная палітычная партыя Румыніі.

Фронт нацыянальнага адраджэння
рум.: Frontul Renașterii Naționale
Выява лагатыпа
Лідар Armand Călinescu[d]
Заснавальнік Караль II
Дата заснавання 16 снежня 1938
Дата роспуску 6 верасня 1940
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія
Маладзёжная арганізацыя Варта краіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створана ў 1938 годзе як манапольная партыя для падтрымкі палітыкі караля Кароля II услед за яго рашэннем аб забароне ўсіх ранейшых партый, адмене канстытуцыі 1923 года і ўвядзенні ў дзеянне канстытуцыі 1938 года. Вядомымі членамі партыі былі прэм’ер-міністры Арманд Кэлінеску, Георге Арджэшану, Канстанцін Аргетаіну, Георге Тэтэрэску і Іон Джыгурту, рэжымы якіх асацыююцца з карпаратывізмам і антысемітызмам. Асноўная мэта партыі няяўна складалася ў супрацьдзеянні набіраючай папулярнасць Жалезнай гвардыі, якая была яшчэ больш радыкальна правая. У 1940 годзе Караль II замяніў дадзеную партыю на новую Партыю нацыі (Partidul Națiunii або Partidul Națiunei, PN), «партыю таталітарнага адзінства»[1]. Партыя спыніла існаванне ў 1940 годзе пасля прыходу да ўлады Легіянерскага ўрада і роспуску парламента Румыніі. Маладзёжнай арганізацыяй фронту з’яўлялася «Варта краіны» (Straja Țării)

Спасылкі правіць

  1. Stanley G. Payne. A History of Fascism, 1914–1945. — University of Wisconsin Press, 1995. — С. 392.