Фрыдрых фон Дэнгаф (польск.: Fryderyk Denhoff, ням.: Friedrich von Dönhoff, Вальдау, 24 мая 1639 — 16 лютага 1696, Мемель) — прускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, граф, падпалкоўнік (1667) і палкоўнік (1668), генерал-маёр (1678), губернатар Мемеля (1684), генерал-лейтэнант (1684), камер-юнкер, тайны і ваенны саветнік курфюрста Брандэнбурга (1688), камендант мемельскага гарнізона (1692).

Фрыдрых Дэнгаф
польск.: Fryderyk Denhoff, ням.: Friedrich von Dönhoff
Фрыдрых фон Дэнгаф (1639-1696)
Фрыдрых фон Дэнгаф (1639-1696)
Герб «Дзік»
Герб «Дзік»
Прускі падпалкоўнік (1667), палкоўнік (1668), генерал-маёр (1678), генерал-лейтэнант (1684)
Нараджэнне 24 мая 1639(1639-05-24)
Смерць 16 лютага 1696(1696-02-16) (56 гадоў)
Род Дэнгафы
Бацька Эрнэст Магнус Дэнгаф[1]
Маці Кацярына фон Дона
Жонка Элеанора Кацярына фон Шверын
Дзеці Ота Магнус, Багуслаў Фрыдрых, Эрнэст Уладзіслаў, Элеанора, Аляксандр, Луіза, Шарлота, Юліяна, Фрыдрых Вільгельм
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Прадстаўнік знатнага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік», які паходзіў з Лівоніі. Малодшы (трэці) сын кашталяна і ваяводы парнаўскага Эрнэста Магнуса Дэнгафа (15811642) ад шлюбу з Кацярынай фон Дона (16061659). Старэйшыя браты — падстолі вялікі літоўскі Герард Дэнгаф (каля 16321685) і ваявода мальбаркскі Эрнэст Дэнгаф (каля 16301693).

У 1666 годзе перасяліўся з Рэчы Паспалітай у Прусію і стаў родапачынальнікам прускай лініі роду Дэнгафаў. Яго рэзідэнцыяй быў замак Фрыдрыхштайн у даліне ракі Прэгель, за 20 км ад Кёнігсберга.

18 мая 1667 года Фрыдрых фон Дэнгаф паступіў на службу ў прускую армію, атрымаўшы чын падпалкоўніка і каменданта палка. 24 чэрвеня 1668 года быў узведзены ў палкоўнікі і стаў шэфам палка. У 1673 годзе прадстаўляў брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма I Гогенцолерна на элекцыйнай сейме пасля смерці польскага караля Міхала Карыбута Вішнявецкага.

10 красавіка 1678 года быў узведзены ў генерал-маёры прускай арміі, 18 ліпеня 1678 года быў прызначаны губернатарам Мемеля. 5 сакавіка 1684 года атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У 1688 годзе стаў камер-юнкерам, увайшоў у тайны і ваенны саветы пры брандэнбургскім курфюрсце. У 1692 годзе Фрыдрых фон Дэнгаф быў прызначаны камендантам мемельскага гарнізона.

Сям’я

правіць

13 лістапада 1664 года ажаніўся з прускай баранэсай Элеанорай Кацярынай фон Шверын (16461696), ад якой меў пяцярых сыноў і чатырох дочак:

Літаратура

правіць
  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.