Фрыц Лондан

Фрыц Вольфганг Лондан (ням.: Fritz Wolfgang London; 7 сакавіка 1900 — 30 сакавіка 1954) — нямецкі фізік-тэарэтык. Яго фундаментальны ўклад у тэорыю хімічнай сувязі і міжмалекулярных сіл (лонданаўскія дысперсійныя сілы) лічацца сёння класічнымі і разглядаюцца ў сучасных падручніках па фізічнай хіміі.

Фрыц Лондан
ням.: Fritz London
London,Fritz 1934 London.jpg
Дата нараджэння 7 сакавіка 1900(1900-03-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1954(1954-03-30)[2][1][…] (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Франц Лондан[d][4]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, хімік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разам з сваім братам Хайнцам Лонданам зрабіў значны ўклад у разуменне электрамагнітных уласцівасцяў звышправоднасці (Ураўненне Лонданаў).

БіяграфіяПравіць

Лондан нарадзіўся ў Брэслаў, Сілезія, Германія (цяпер Вроцлаў, Польшча) у сям'і Франца Лондана (1863—1917). Пасля прыходу да ўлады нацыстаў ён губляе пасаду ў Берлінскім універсітэце з-за яўрэйскага паходжання. Займаючы часова пасады ў Англіі і Францыі, ён канчаткова эмігруе ў Злучаныя Штаты ў 1939 годзе. У 1945 годзе ён атрымлівае грамадзянства ЗША. Да канца свайго жыцця быў прафесарам ва Універсітэце Дзьюка. У 1953 годзе быў узнагароджаны медалём Лорэнца. Памёр Лондан у 1954 годзе ў горадзе Дарэм, Паўночная Караліна.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119272644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. а б Fritz London // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. London, Fritz - Deutsche Biographie Праверана 27 красавіка 2018.