Фунань (магчымая саманазва: វ្នំ; кіт.: 扶南; кхмер.: ហ៊្វូណន; тайск.: ฟูนัน; в’етн.: Phù Nam) — старажытная дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі (IVII стст.).

Гістарычная дзяржава
Фунань
វ្នំ
I ст. — VII ст.

Сталіца В’ядхапура
Рэлігія індуізм, будызм
Грашовая адзінка жэмчуг
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва дзяржавы Фунань мае кітайскае паходжанне. Першыя звесткі пра яе былі пакінуты кітайскімі дыпламатамі ў III ст. Мяркуецца, што мясцовыя жыхары называлі сваю краіну វ្នំ («гара»), гэта адпавядала тытулу кіраўніка «валадар гары». У той час і значна пазней у перыяд Кхмерскай імперыі ўзыходжанне манарха суправаджалася асаблівым рытуалам на свяшчэнным пагорку. Згодна кітайскім крыніцам, заснавальнікам дзяржавы быў іншаземец Хунцян, які асеў у дэльце Меконга і ажаніўся з мясцовай князёўнай.

Этнічны склад насельніцтва быў вельмі стракатым. У Фунані жылі продкі сучасных кхмераў, чамаў, монаў. У апошнія дзесяцігоддзі даследчыкі схіляюцца да думкі, што Фунань у большай ступені мела кхмерскі характар. Яна магла ўяўляць сабою канфедэрацыю з гарадоў-дзяржаў з дамінаваннем першаснага цэнтра, які цягнуўся ад дэльты Меконга да возера Танлесап. Пазней у яе складзе вылучылася Чэнла, якая ў выніку паглынула Фунань, але не раней за другую траціну VII ст. Росквіт Фунані прыйшоўся на V ст.

Важнай падзеяй, звязанай з існаваннем Фунані была індыянізацыя Паўднёва-Усходняй Азіі. Выхадцы з Індыі былі гандлярамі і брахманамі і не маглі складаць значную частку насельніцтва. Працэс паглынання і адаптацыі індыйскай культуры адбываўся праз вонкавыя сувязі і прыняцце індуізму ў якасці асноўнай рэлігіі. Індыянізацыя вышэйшых колаў завяршылася да V ст. Прыдворныя цырымоніі і структура палітычных інстытутаў засноўваліся на індыйскіх узорах. Шырока выкарыстоўваўся санскрыт і індыйская сістэма пісьма, дзейнічалі законы Ману.

Спасылкі правіць