Фёдар Іванавіч Говараў

Фёдар Іванавіч Говараў (19191943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Фёдар Іванавіч Говараў
руск.: Фёдор Иванович Говоров
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1919(1919-06-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1943(1943-10-23) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19391944
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Фёдар Говараў нарадзіўся 24 чэрвеня 1919 года ў вёсцы Підгайці (цяпер — Крапыўныцкі раён Кіраваградскай вобласці Украіны) у сялянскай сям’і. У 1935 годзе скончыў восем класаў школы, затым школу фабрычна-заводскага вучнёўства, пасля чаго працаваў токарам на заводзе «Чырвоная Зорка» у Кіраваградзе. У 1939 годзе Говараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Растоўскага ваеннага артылерыйскага вучылішча. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Цэнтральным і Беларускім франтах. Да кастрычніка 1943 года гвардыі старшы лейтэнант Фёдар Говараў камандаваў агнявым узводам 276-га гвардзейскага лёгкага артылерыйскага палка 23-й лёгкай гвардзейскай артылерыйскай брыгады 5-й артылерыйскай дывізіі 4-га артылерыйскага корпуса прарыву 61-й арміі. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

23 кастрычніка 1943 года ўзвод Говарава прыняў на сябе асноўны ўдар нямецкай контратакі ў раёне вёскі Красны Рог Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і знішчыў вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка. Калі праціўнік блізка падышоў да пазіцый, Говараў кінуўся з гранатай наперад і павёў за сабой байцоў разлікаў гармат і пехацінцаў, што дазволіла адбіць контратаку. У тым баі ён загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле ў парку на Вале ў Чарнігаве[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы лейтэнант Фёдар Говараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[1][2].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалём[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Церковный М. Ф., Шиганов А. Д., Юрьев Б. Ф. Героев подвиги бессмертны. — Киев, 1982.