Фёдар Іванавіч Ульянін
Фёдар Іванавіч Ульянін (1915—1944) — камандзір батальёна 422-га стралковага палка 170-й стралковай Рэчыцкай дывізіі, Герой Савецкага Саюза.
Фёдар Іванавіч Ульянін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1936—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Хасанскія баі (1938); Савецка-фінская вайна; Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьФёдар Ульянін нарадзіўся ў 1915 года ў вёсцы Балтуноўка Хвалынскага павета Саратаўскай губерні (цяпер — Ульяніна ў Хвалынскім раёне).
У сяле Балтуноўка скончыў сямігадовую школу. Затым працаваў у Карагандзе пасадчыкам на шахце № 17.
Быў прызваны ў РСЧА ў 1936 годзе. У 1938 годзе прымаў удзел у баях з японцамі на возеры Хасан. У 1940 годзе прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з жніўня 1941 года. Ваяваў на Карэльскім, Паўночна-Заходнім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. У 1943 годзе быў узнагароджаны за баявыя заслугі ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.
Званне Героя Савецкага Саюза Фёдару Іванавічу Ульянину прысвоена 23 жніўня 1944 года за доблесць і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні рэк Друць і Дабысна.
Подзвіг
правіцьКамандзір батальёна 422-га стралковага палка 170-й стралковай Рэчыцкай дывізіі Фёдар Ульянін ў ноч з 23 на 24-е чэрвеня 1944 года ўтойліва пераправіў даручаную яму частку праз раку Друць у раёне горада Рагачова. Раніцай, пасля правядзення артпадрыхтоўкі, байцы батальёна першымі ўступілі ў бой, тым самым палегчыўшы пераправу асноўных сіл дывізіі. Раптоўным ударам гвардзейцы выбілі праціўніка з першых двух траншаў, а затым занялі вышыню 147,1, панаваўшую над навкольнай мясцовасцю[1].
Праціўнік неаднаразова контратаковаў, наносіў артылерыйскія і бомбавыя ўдары, спрабуючы выбіць батальён Ульяніна з вышыні, але беспаспяхова. А калі да вышыні падышлі іншыя падраздзяленні дывізіі, Ульянін зноў падняў батальён у атаку і адбіў у ворага вёску Заполле, а затым авалодаў вёскай Хапаны, забяспечыўшы агульны поспех палка і дывізіі.
Праціўнік здолеў замацавацца на рубяжы ракі Дабысна. Савецкае наступленне спынілася. 26 чэрвеня пад моцным агнём ворага батальён, якім камандаваў Фёдар Ульянін, фарсіраваў раку і захапіў плацдарм на яе заходнім беразе. Праціўнік распачаў тры спробы знішчыць войскі на захопленым плацдарме. Фёдар Іванавіч натхняў байцоў і камандзіраў асабістым прыкладам стрыманасці і мужнасці. Было падбіта некалькі танкаў праціўніка, каля 200 фашыстаў было забіта. Аднак падмацавання ўсё не было, а боепрыпасы былі на зыходзе. У гэты час праціўнік пачаў чарговую атаку на плацдарм. Па загадзе Ульяніна байцы батальёна падпусцілі гітлераўцаў на блізкую адлегласць, а затым закідалі іх гранатамі і адкрылі агонь па фашыстам з усіх кулямётаў, якія засталіся. Немцы былі ўражаны нечаканым адпорам.
Ульянин асабіста павёў байцоў у контратаку, праціўнік пачаў адступаць. У ходзе атакі Ульянін быў смяротна паранены асколкам разарваўшагася снарада, аднак ён адмовіўся эвакуіравацца і да апошніх хвілін жыцця кіраваў боем.
Пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі ў вёсцы Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Памяць
правіцьУ 1985 годзе роднае сяло Фёдара Ульяніна — Балтуноўка — было перайменавана ў яго гонар у Ульяніна[2].
Зноскі
- ↑ Герой Советского Союза Ульянин Фёдор Иванович.
- ↑ Хвалынский район. Выдающиеся люди Архівавана 10 лістапада 2012 года..
Спасылкі
правіцьУльянин, Фёдар Іванавіч. Сайт «Героі краіны».