Фёдар Аскаравіч Гаўсман
Фёдар (Тодар[3], Тэадор[4]) Аскаравіч Гаўсман, ням.: Theodor Hausmann (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Броўск, Свіслацкі раён, ў Гродзенскай вобласці — 1944, паводле іншых звестак — 1943[5]) — беларускі савецкі тэрапеўт. Акадэмік АН БССР (1933), доктар медыцынскіх навук (1912), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931)[6].
Фёдар Аскаравіч Гаўсман | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка (1 лістапада) 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1944[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец, урач, тэрапеўт, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | тэрапія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1912) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |

Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў Броўскім лясніцтве Гродзенскай губерні ў сям’і ляснічага — балтыйскага немца</ref>[7].
Сярэднюю школу скончыў у Рэвелі, пасля чаго паступіў на медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1894 годзе[7][8][9].
У 1901—1902 гадах працаваў у Берліне звышштатным асістэнтам у прафесара К. Эвальда — аднаго з заснавальнікаў гастраэнтэралогіі. У 1903—1909 гадах працаваў у Арле. У час Руска-японскай вайны (1904—1905 гады) знаходзіўся ў рускай арміі[7].
У 1909—1911 гадах Гаўсман працаваў празектарам і загадчыкам хіміка-бактэрыялагічнага кабінета ў земскай бальніцы ў Тульскай губерні[7].
Падчас Першай сусветнай вайны Гаўсману давялося пакінуць Германію і вярнуцца ў Расію, дзе яго прызвалі на ваенную службу — і ён працаваў тэрапеўтам у ваенных шпіталях. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Гаўсман уладкаваўся прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1918—1924 гады працаваў на кафедры прыватнай паталогіі і тэрапіі, а таксама кансультантам у Дзяржаўным інстытуце скурных і венерычных хвароб[10][7][8]..
У 1924 годзе Гаўсман узначаліў арганізаваную ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (МДМІ) кафедру ўнутраных хвароб № 1 (у той час кафедра 2-й тэрапеўтычнай клінікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта[11]. З 1924 года да 1941 года быў прафесарам і загадчыкам клінікай шпітальнай тэрапіі медыцынскага факультэта Белдзяржуніверсітэта (з 1930 года — Мінскага медыцынскага інстытута)[7][8][6].
З 1931 года — Заслужаны дзеяч навукі БССР. З 1933 года — Акадэмік Беларускай Акадэміі навук[7].
У 1934 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі ці медыцыне.[12].
Адначасова ў 1936—1941 загадчык Медыцынскага навукова-даследчага кабінета АН БССР[7][8].
Падчас нацысцкай акупацыі (1941—1944 гады) правіць
Падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі Гаўсман адразу пачаў актыўна супрацоўнічаць з гітлераўцамі. Акадэмія навук і медыцынскі факультэт, дзе ён працаваў, закрыліся з-за вайны, але яму далі пасаду і аклад кансультанта гарадской бальніцы. Будучы фольксдойчэ, Гаўсман спадзяваўся перабрацца ў нацысцкую Германію, але ў гэтым акупацыйныя ўлады яму адмовілі[13].
Калі ў Гаўсмана з’явіліся праблемы са здароўем, ён у 1942 годзе паехаў у Берлін і зрабіў там аперацыю на мачавым пузыры[13].
Вярнуўшыся пасля лячэння ў Мінск, Гаўсман працягнуў сваю навуковую дзейнасць. Напрыклад, у 1943 годзе ў нямецкім медыцынскім часопісе быў апублікаваны яго артыкул пра туберкулёз[14], а ў раздзеле пра аўтара паведамлялася, што ён былы дырэктар першай медклінікі Мінска, а цяпер працуе ў ваенным шпіталі 2/609[15].
Гаўсман цалкам падзяляў нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў , і добраахвотна педантычна паведамляў нацыстам аб выяўленых ім яўрэях. Адразу пасля акупацыі ён выдаў нацыстам усіх вядомых яму ўрачоў-яўрэяў. Ужо 5 ліпеня 1941 года па спісе, складзеным Гаўсманам, былі звольненыя з гарадскіх бальніц дзясяткі ўрачоў-яўрэяў і медсясцёр, сярод якіх: прафесар Лазар Якаўлевіч Сітэрман, Макс Аляксандравіч Дворжац, вядомы мінскі неўрапатолаг Яўхім Маркавіч Бяркоўскі, загадчыкі аддзяленнямі Майсей Сямёнавіч Берман, Любоў Маркаўна Лапатко і іншыя. Гаўсман асабіста пераследваў вядомага мінскага неўрапатолага Сяргея Міхайлавіча Афонскага, неаднаразова нагадваючы немцам пра тое, што жонка гэтага лекара — яўрэйка. Афонскі не жадаў адмаўляцца ад сваёй жонкі і нават пагадзіўся з патрабаваннем нацыстаў на бессэнсоўную і здзеклівую прымусовую стэрылізацыю сваёй пажылой і бяздзетнай жонкі, каб выратаваць ёй жыццё. Але затым ад Афонскага ўсё роўна запатрабавалі ўласнаручна забіць сваю жонку, і тады муж і жонка здолелі бегчы ў Гродна, спадзеючыся там згубіцца. Але Гаўсман арганізаваў праз сваіх гродзенскіх калег-медыкаў сачэнне і злоў сям’і Афонскіх, якіх у снежні 1941 года расстралялі[16][17][18].
Перад вызваленнем Беларусі савецкімі войскамі ў 1944 годзе Гаўсман з жонкай бег разам з немцамі, якія адступалі. У гэтым жа годзе ў Інсбруку ён памёр падчас аперацыі на жоўцевым пузыры ў выніку перытаніту[19]. Аднак ёсць яшчэ некалькі непацверджаных версій года, месца і прычыны смерці Гаўсмана, паводле якіх ён памёр у 1943 годзе, і не ў Інсбруку, а ў Чэхіі. Таксама ёсць непацверджаныя сведчанні, што ён памёр не ад хваробы, а быў пакараны [Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны|савецкімі партызанамі]] за актыўнае супрацоўніцтва з нацыстамі[20].
Пасля вайны дзейнасць Гаўсмана ў акупаваным Мінску была прызнана злачынствам, і ў лістападзе 1947 года яго пасмяротна пазбавілі звання акадэміка, яго кнігі былі канфіскаваныя з фондаў бібліятэк, а яго імя больш не значылася ў энцыклапедыях да 1981 года. Аднак пасля па не апублікаваных да гэтага часу (2020 год) меркаваннях ён быў рэабілітаваны і пасмяротна адноўлены ў акадэмічных і навуковых званнях.[21][20].
Навуковая дзейнасць правіць
Праводзіў даследаванні ў галіне пальпацыі страўнікава-кішачнага тракту. Прапанаваў шэраг лабараторных метадаў даследавання: рэакцыю на урабілін[22][23], метад дыягностыкі схаваных захворванняў нырачных лаханак, метад праслухвання глытальных шумоў і іншае[6].
Навуковыя працы правіць
Аўтар больш 210 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій[24].
Асноўныя працы[24]:
- Theodor Hausmann. Die methodische Intestinalpalpation mittels der topographischen Gleit- und Tiefenpalpation, und ihre Ergebnisse mit Einschluss der Ileocoecalgegend, und mit Berücksichtigung der Lageanomalien des Darmes, 1910
- Основы методического прощупывания желудочно-кишечного тракта с помощью топографической скользящей глубокой пальпации. М.: А. А. Карцевъ, 1912.
- Этиология и лечение цинги. М., 1917.
- Проблема внелегочного туберкулеза, патогенез и профилактическое лечение его с помощью туберкулина. Мн.: Гизбел, 1939.
Зноскі
- ↑ Fedor Oskarovič Gausman // NUKAT — 2002.
- ↑ а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-317234&strq=l_siz=20
- ↑ Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940 / Кніга 1
- ↑ ГАУСМАН Федор Оскарович Архівавана 12 снежня 2018. (руск.)
- ↑ Hausmann, Theodor(недаступная спасылка) (ням.)
- ↑ а б в Гаусман Фёдор Оскарович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
- ↑ а б в г д е ё ж Гаусман Фёдор Оскарович Архівавана 26 верасня 2020. Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси
- ↑ а б в г Памяти учёного: Гаусман Фёдор Оскарович Архівавана 6 ліпеня 2020. Национальная академия наук Беларуси
- ↑ Федор Оскарович Гаусман (1868—1944) Архівавана 11 кастрычніка 2014. (руск.)
- ↑ «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 96.
- ↑ История. Кафедра внутренних болезней № 1 . Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 15 жніўня 2020.
- ↑ The Nobel Prize. Nomination Archive. Theodor Hausmann . Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2014. Праверана 10 жніўня 2020.
- ↑ а б «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 100f.
- ↑ Die okkulte Tuberkulose (Bronchadenitis) als Kausalfaktor beim Entstehen einer Psoriasis und die Heilwirkung der Tuberkulintherapie (руск.)
- ↑ Из описания статьи о туберкулезе, поступившей в редакцию немецкого медицинского журнала в ноябре 1942 г. (руск.)
- ↑ Афонский Сергей Михайлович Архівавана 15 студзеня 2020., Виртуальный музей Слонимского государственного медицинского колледжа Архівавана 17 ліпеня 2020.
- ↑ Эренбург И. Г., Алигер М. И., Гроссман В. С. Черная книга. — М.: Corpus, 2015. — 768 с. — ISBN 978-5-17-085233-8.
- ↑ И наши пришли… (выдержки из «Черной книги») . Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 10 жніўня 2020.
- ↑ «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 102f.
- ↑ а б Hausmann, Theodor Georg / Гаусман, Фёдор Оскарович Архівавана 13 студзеня 2020. у базе персанальных даных Саксонскай акадэміі навук (ням.)
- ↑ «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 103.
- ↑ Hausmann Th. Über Urobilin und seinen Nachweis mit Hülfe der Chloroformextraction des mit Kupfersulfat versetzten Harnes // Zeitscbr. f. experimented Patnologie u. Therapie. — 1913. — Т. Band XIII.
- ↑ Hausmann Th., Die polychemische Urobilinreaction, Ztechr. 1. klin. Med., B. XCIX, 1922
- ↑ а б Акадэмік ГАЎСМАН Фёдар Аскаравіч (руск.)
Літаратура правіць
- Вопросы истории медицины и здравоохранения. Мн.: Полымя, 1968.
- Зборнік прац прысвечаны 35-гадоваму юбілею заслужанага дзеяча навукі акадэміка Ф. А. Гаўсмана, дырэктара 2-ой тэрапеўтычнай клінікі Беларускага Медычнага Інстытута / Fertschrift für prof. Theodor Hausmann, mitglied D. Weissrussischen Akademie der wissenschaften. Т.1. Менск, 1934. — 287 с.
Спасылкі правіць
- Акадэмік ГАЎСМАН Фёдар Аскаравіч (руск.)
- Фёдар Аскаравіч Гаўсман у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)