Фёдар Іванавіч Бабіч

(XV ст.) князь, сын Івана Бабы
(Пасля перасылкі з Фёдар Бабіч)

Фёдар Іванавіч Бабіч (? — ?) — князь, землеўласнік.

Фёдар Іванавіч Бабіч
Род Друцкія[1]
Бацька Іван Баба[1]
Дзеці Фёдар Фёдаравіч Канопля, Сямён Фёдаравіч Друцкі-Сакалінскі, Іван Бабіч і Васіль Фёдаравіч Шчарбаты[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Івана Сямёнавіча Бабы.

Выслужыў у вялікага князя Казіміра маёнткі Драчалукі і Вярхоўе ў Віцебскім павеце.

Сям’я

правіць

Меў сыноў Сямёна, Фёдара Каноплю, Васіля Шчарбатага і Івана, якія ў 1466 падаравалі сяло Рыдамль Друцкага княства Чарэйскаму манастыру. Ад Сямёна пайшоў род князёў Друцкіх-Саколінскіх, ад Фёдара — Друцкіх-Канопляў, ад Івана — Друцкіх-Азярэцкіх.

Літаратура

правіць
  1. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 60.