Фёдар Іванавіч Бельскі

(XV—XVI стст.) маскоўскі ваявода
(Пасля перасылкі з Фёдар Бельскі)

Фёдар Іванавіч — сын бельскага князя Івана Уладзіміравіча, праўнук вялікага князя Альгерда.

Фёдар Іванавіч Бельскі
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 1514
Род Бельскія[1]
Бацька Іван Уладзіміравіч Бельскі[2]
Маці Васіліса Гальшанская[2]
Жонка Ганна Сямёнаўна Кобрынская[3][4] і Ганна Васілеўна Разанская[d][4]
Дзеці Дзмітрый Фёдаравіч Бельскі[d][4], Іван Фёдаравіч Бельскі[4] і Сямён Фёдаравіч Бельскі[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Згадваецца з 1476 годзе як «князь Фёдар з Белай».

Быў у апазіцыі да караля Казіміра, у 1481 годзе ўдзельнічаў у змове супраць яго, на другі дзень шлюбу з Ганнай Сямёнаўнай з роду князёў Кобрынскіх вымушаны ратавацца ўцёкамі. З 1482 года ў Маскве. Кароль Казімір, а пазней і яго сын кароль Аляксандр не адпусцілі Ганну з Вялікага княства Літоўскага. Спробы князя Фёдара Іванавіча, які стаў баярынам у Маскоўскай дзяржаве, вызваліць жонку вынікаў не далі.

У 1493 годзе сам князь Фёдар спрабаваў вярнуцца ў Вялікае княства Літоўскае, за што быў сасланы ў Галіч. У 1497 годзе памілаваны, у 1498 годзе ажаніўся з разанскай вялікай князёўнай Ганнай Васілеўнай, пляменніцай вялікага князя маскоўскага Івана III.

У 1499 годзе быў ваяводам коннага войска, пасланага пад Казань. У час вайны маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500—1503 гадоў як 2-гі ваявода ў удзельнічаў у беспаспяховай аблозе Смаленска. У 1506 годзе зноў удзельнічаў у паходзе на Казань.

У шлюбе з вялікай князёўнай разанскай Ганнай меў сыноў Дзмітрыя, Івана і Сямёна.

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 5–6.
  2. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 4.
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 72. — ISBN 978-83-65880-89-5
  4. а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 6.