Фёдар Мікалаевіч Капуцкі
Фёдар Мікалаевіч Капу́цкі[1] (10 студзеня 1930, в. Селівонаўка, цяпер Маладзечанскі раён — 24 снежня 2017[2][3]) — беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976), прафесар (1978), доктар хімічных навук (1984), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.
Фёдар Мікалаевіч Капуцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2017 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар |
Навуковая сфера | фізічная хімія, фармацыя |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1984) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Вядомы як | спецыяліст у вобласці хіміі поліцукрыдаў |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.
З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.
Узнагароды і прэміі
правіць- Ордэн «Знак Пашаны» (1980 год)
- Медаль Францыска Скарыны (1996 год)
Памяць
правіцьМемарыяльная дошка на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Ленінградская, 14)[4].
Бібліяграфія
правіць- Пособие по химии для поступающих в вузы / Ф. Н. Капуцкий, В. Ф. Тикавый; рец.: А. Г. Петряева, Г. Н. Масленникова. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 384 с. : табл., рис.
- Лекарственные препараты на основе производных целлюлозы. — Мінск: Універсітэцкае, 1989 (разам з Т. Л. Юркштовічам).
- Физическая химия. — Мінск: Вышэйшая школа, 1981 (разам з С. А. Сударыкавым).
- Катионный олигомер пиперилена: синтез, свойства и применение. — Мінск: Універсітэцкае, 1997 (разам з В. П. Мардыкіным).
Крыніцы
правіць- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Памёр былы рэктар БДУ акадэмік Фёдар Капуцкі . Наша Ніва (26 снежня 2017). Праверана 26 снежня 2017.
- ↑ Умер экс-ректор БГУ Федор Капуцкий(недаступная спасылка). tut.by (27 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 28 снежня 2017.
- ↑ Мемориальные доски (знаки), памятники, памятные места на территории Московского района г. Минска {ref-ru}
Літаратура
правіць- Капуцкі Фёдар Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 370. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіцьФёдар Мікалаевіч Капуцкі ў Вікіцытатніку |
- Фёдар Мікалаевіч Капуцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)