Філы (спускальны апарат)

(Пасля перасылкі з Філы, касмічны апарат)

«Філы» (англ.: Philae) — рабатызаваны спускальны апарат Еўрапейскага касмічнага агенцтва, які суправаджаў касмічны апарат «Разета»[1] да моманту пасадкі на камету Чурумава — Герасіменка (67P) цягам больш як дзесяцігадовага палёту ад Зямлі[2][3][4]. 12 лістапада 2014 спускальны апарат упершыню ў гісторыі прызямліўся на ядро каметы[5]. З дапамогай сваіх інструментаў КА «Філы» павінен зрабіць здымкі з паверхні каметы і правесці першы аналіз на камеце з мэтай высвятлення яе складу[6]. Пасадка і дзейнасць апарата ажыцяўляецца з Цэнтра кіравання палётамі ў нямецкім Дармштаце[7].

Філы
Філы: выява з фільма «Chasing A Comet — The Rosetta Mission».
Заказчык Еўропа ЕКА
Вытворца Еўропа ЕКА
Задачы спуск на камету 67P/Чурумава — Герасіменкі і правядзенне даследаванняў
Выхад на арбіту 6 жніўня 2014 02:00 UTC
Запуск 2 сакавіка 2004 07:17:00 UTC
Ракета-носьбіт Арыян 5G+ / Цэнтаўр
Стартавая пляцоўка Французская Гвіяна Куру ELA-3
Працягласць палёту 10 гадоў, 5 месяцаў, 13 дзён
NSSDC ID 2004-006A
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 100 кг
Памеры 1 х 1 х 0,8 м
Магутнасць 32 Ват (у 3 а.а. ад Сонца)
Пасадка на нябеснае цела 12 лістапада 2014, 19:05

Назва пасадачнага модуля паходзіць ад вострава Філы на Ніле, дзе быў выяўлены абеліскberu з двухмоўным надпісам, які разам з Разецкім каменем стаў ключом для расшыфравання егіпецкіх іерогліфаў.

Зноскі

  1. Kenneth Chang. Rosetta Spacecraft Set for Unprecedented Close Study of a Comet. The New York Times (5 жніўня 2014). Праверана 13 лістапада 2014.
  2. S.Ulamec, S.Espinasse, B.Feuerbacher, M.Hilchenbach, D.Moura, H.Rosenbauer, H.Scheuerle, R.Willnecker. Rosetta Lander—Philae: Implications of an alternative mission // Acta Astronautica. — красавік 2006. — В. 8. — Т. 58. — С. 435—441. — DOI:10.1016/j.actaastro.2005.12.009Bibcode2006AcAau..58..435U
  3. Jens Biele. The Experiments Onboard the ROSETTA Lander // Earth, Moon, and Planets. — 2002. — В. 1—4. — Т. 90. — С. 445—458. — DOI:10.1023/A:1021523227314Bibcode2002EM&P...90..445B
  4. D. C. Agle, Jia-Rui Cook, Dwayne Brown, Markus Bauer.. Rosetta: To Chase a Comet. NASA (17 студзеня 2014). Праверана 18 студзеня 2014.
  5. Kenneth Chang. European Space Agency’s Spacecraft Lands on Comet’s Surface. The New York Times (12 лістапада 2014). Праверана 13 лістапада 2014.
  6. Europe’s Comet Chaser — Historic mission. European Space Agency (16 студзеня 2014). Праверана 5 жніўня 2014.
  7. ESOC at ESA website, retrieved 13 November 2014

Спасылкі правіць