Хабараўскі працэс
Хабараўскі працэс — судовы працэс, які праходзіў з 25 па 30 снежня 1949 года ў Ваенным трыбунале Прыморскага ваеннай акругі (горад Хабараўск) па справе 12 ваенных злачынцаў — былых вышэйшых афіцэраў японскай арміі, вінаватых у падрыхтоўцы (з 1931) і выкарыстанні бактэрыялагічнай зброі.
Перад судом паўсталі:
- былы галоўнакамандуючы японскай Квантунскай арміяй генерал Ямада Атодза;
- былы начальнік санітарнага кіравання генерал-лейтэнант Кадзіцука Рудзо;
- былы начальнік ветэрынарнай службы Квантунской арміі генерал-лейтэнант Такахасі Такаацу;
- былыя начальнікі аддзела і аддзялення бактэрыялагічнага атрада № 731 генерал-маёр Кавасіма Кіёсі і падпалкоўнік Карасава Томіа;
- былыя начальнікі філіялаў № 643 і № 673 атрада № 731 маёр Анаўе Масаі і Нісе Тасіхідэ;
- былы начальнік санітарнай службы 5-й арміі генерал-маёр Сата Сюндзі;
- былыя супрацоўнікі бактэрыялагічных філіялаў № 643 і № 162 атрада № 731 Кікуці Нарыміцу і Курусіма Юдзі;
- былыя супрацоўнікі бактэрыялагічнага атрада № 100 Міта Кадзуа і Хірадзакура Дзенсаку.
Ваенны трыбунал Прыморскай ваеннай акругі ў ходзе адкрытых пасяджэнняў устанавіў, што пры распрацоўцы ваенных планаў японскае кіраўніцтва прадугледжвала масавае знішчэнне войск і насельніцтва Кітая, Манголіі і СССР. З гэтай мэтай былі створаны лабараторыі для вытворчасці біялагічнай зброі і каманды для яе выкарыстання — заражэння людзей, жывёлы, пасеваў, вадаёмаў. Бактэрыяльная зброя (бактэрыі чумы, сібірскай язвы, сапу) выкарыстоўваліся ў час баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе і ўвайне супраць Кітая (1940-42). У адносінах да ўсіх падсудных абвінавачанне даказана і яны асуджаны на розныя тэрміны пазбаўлення волі.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).