Хадзюкі
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Хадзюкі́[1] (трансліт.: Chadziuki, руск.: Ходюки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Вёска
Хадзюкі
|
Гісторыя
правіцьВопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Хадзюкі ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсавета[3], да 2013 года — у склад Голдаўскага сельсавета[4].
Вядомыя асобы
правіць- Хрысціна Лялько (нар. 1956) — пісьменніца, перакладчыца і журналістка.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх