Голдаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Го́лдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Голдава. Плошча — 8670 га[1].

Голдаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Голдава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 896
Плошча 86,7 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 27 сакавіка 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Радзівонішкаўскага сельсавета (вёскі Бабры, Парачаны, Пяскі, Хадзюкі, Цвербуты)[2]. У 1986 годзе скасаваны вёскі Губейкі, Клімавічы, Пяскі, Станкевічы[3]. 21 снежня 2009 года ў склад Тарноўскага сельсавета перададзена вёска Парачаны[4]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ходараўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 896 чалавек[5], з іх 82,9 % — беларусы, 14,0 % — палякі, 2,1 % — рускія, 0,6 % — азербайджанцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты.

Крыніцы

правіць
  1. а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 191 Об изменении границ Тарновского и Голдовского сельсоветов Лидского района Архівавана 9 мая 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.