Хадысе Ачыкгез (турэцк.: Hadise Açıkgöz; нар. 22 кастрычніка 1985, Мол, правінцыя Антверпен, Бельгія) — турэцка-бельгійская спявачка лезгіна-кумыкскага паходжання, якая выступае ў стылі R&B. У асноўным вядомая як Хадысе.

Хадысе
турэцк.: Hadise Açıkgöz
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1985(1985-10-22) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтарка-кампазітар, кампазітарка, аўтар-выканаўца
Інструменты вакал[d]
Жанры рытм-н-блюз, поп-музыка і сучасны рытм-н-блюз[d]
hadise.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таксама Хадысе прадстаўляла Турцыю на Еўрабачанні-2009 у Маскве з песняй Düm Tek Tek, дзе заняла 4-е месца.

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і пачатак кар’еры

правіць

Хадысе нарадзілася 22 кастрычніка 1985 года ў горадзе Мол правінцыі Антвэрпэн у сям’і лезгіна і кумычкі, якія эмігравалі ў Бельгію з турэцкага горада Сіваса. У яе ёсць дзве сястры і брат. Імя Хадысе ў перакладзе з турэцкага азначае «выпадак» або «ўзнікненне» [1], прозвішча Ачыкгёз — «праніклівае» або «асцярожнае» [2] .

У дзяцінстве, апроч яе захаплення конным спортам, яна пачала браць урокі ў музычнай школе. Нягледзячы на тое, што Хадысе з ранняга ўзросту хацела быць спявачкай, прафесійна займацца музыкай яна пачала толькі ў 17 гадоў. Пасля таго, як Хадысе скончыла ў 2003 годзе школу Koninklijk Atheneum у Моле, атрымаўшы спецыяльнасць «эканоміка і сучасныя мовы», яна працягнула адукацыю ў вышэйшай школе Provenciale Hogeschool Limburg у Хасельце. Скончыла яе ў 2006 годзе. Хадысе размаўляе на пяці мовах: турэцкай, галандскай, англійскай, французскай і нямецкай. Веданне моў яна прадэманстравала на шоу «Ibo» 20 чэрвеня 2008 года.

У 2002 годзе Хадысе перамагла на конкурсе прыгажосці, атрымаўшы тытул «Міс Мол», але адмовілася ад мадэльнай кар’еры на карысць кар’еры спявачкі. У 2003 годзе Хадысе прыняла ўдзел у шоў «Ідал» (у Расіі «Стаць зоркай»). Нягледзячы на тое, што Хадысе была далёкая ад перамогі — не ўвайшла ў фінальную дзясятку — яе ўсё ж заўважылі і прапанавалі падпісаць кантракт на запіс дэбютнага альбома.

Sweat (2005—2006)

правіць
 
На канцэрце ў Антверпене 19 жніўня 2006 года.
 
На канцэрце 1 лістапада 2006 года ў Гент (Бельгія).

Неўзабаве пасля свайго з’яўлення на шоў «Ідал» Хадысе атрымала прапанову ад мэнэджара 2Brains Entertainment Group Ёхана Хендрыкса запісаць першы альбом. У 1 лістапада 2004 года выйшаў дэбютны сінгл Sweat, які дасягнуў 19 пазіцыі ў чарце Ultratop 50. Спачатку Хадысе выпусціла сінглы Stir me up (6 мая 2005 года) — які атрымаў папулярнасць і ў Бельгіі, і ў Турцыі — і Milk Chocolate Girl (9 верасня 2005 года), які дасягнуў нумара 13 у чарце Ultratop 50. На песню Stir me up быў зняты першы кліп.

Праз год пасля рэлізу першага сінгла, 3 лістапада 2005 года, Хадысе выпусціла дэбютны альбом Sweat. Прадзюсары Іў Гайлард і Серж Рамаекерс вызначылі яго стыль як урбан-поп з уплывам джаза, соўла, фанка і ўсходняй музыкі. У якасці бонуса на альбоме была размешчана песня «Sakin Gitme». Яна была перакладзена на англійскую мову як «When ya Breathing On Me».

Хадысе пачала працу над другім альбомам у снежні 2007 года . Альбом выйшаў у шматлікіх краінах, уключаючы Бельгію, Турцыю, Францыю і Італію . У падтрымку альбома быў выпушчаны сінгл «A Good Kiss» у кастрычніку 2007 года. Ён атрымаў вялікую папулярнасць у Турцыі. Песня «A Good Kiss» была перакладзена на турэцкую мову і выканана Сезен Аксу, стаўшы адной з самых папулярных песень у клубах за 2008 год . Таксама Хадысе выпусціла сінглы «My body» і «My Man and the Devil on His Shoulder»[3] .

У дзяцінстве, акрамя яе захаплення конным спортам, яна пачала браць урокі ў музычнай школе. Нягледзячы на тое, што Хадысе з ранняга ўзросту хацела быць спявачкай, прафесійна займацца музыкай яна пачала толькі ў 17 гадоў. Пасля таго, як Хадысе скончыла ў 2003 годзе школу Koninklijk Atheneum ў Моле, атрымаўшы спецыяльнасць «эканоміка і сучасныя мовы», яна працягнула адукацыю ў Вышэйшай школе Provenciale Hogeschool Limburg ў Хасельтэ. Скончыла яе ў 2006 годзе. Хадысе размаўляе на пяці мовах: турэцкай, галандскай, англійскай, французскай і нямецкай. Веданне моў яна прадэманстравала на шоў «Ibo» 20 чэрвеня 2008 года.

14 кастрычніка 2006 года Хадысе атрымала першую прэмію TMF. Яна была намінаваная ў намінацыі «Урбан» разам з Кее Стайлсам, Лекі і Брахімам. Хадысе перамагла, набраўшы 42,9 % галасоў.

Hadise (2008)

правіць

Хадысе пачала працу над другім альбомам у снежні 2007 года. Альбом выйшаў у шматлікіх краінах, уключаючы Бельгію, Турцыю, Францыю і Італію . У падтрымку альбома быў выпушчаны сінгл «A Good Kiss» у кастрычніку 2007 года. Ён атрымаў вялікую папулярнасць у Турцыі. Песня «A Good Kiss» была перакладзена на турэцкую мову і выканана Сезен Аксу, стаўшы адной з самых папулярных песень у клубах за 2008 год. Таксама Хадысе выпусціла сінглы «My body» і «My Man and the Devil on His Shoulder»[4] .

У тым жа годзе Хадысе разам з Роні Масусе, была прызначаная фламандскім амбасадарам Міжкультурнага Дыялогу 2008.

У канцы 2008 года Хадысе атрымала першую працу ў якасці тэлевядучай ў Бельгіі. Яна стала адзінай вядучай другога сезона шоу Х-Factor на канале Vtm.

Еўрабачанне (2009)

правіць

Яшчэ ў 2006 годзе Хадысе заявіла, што ніколі не возьме ўдзел у Еўрабачанні, пасля таго як яе сяброўка Кейт Раян, якая прадстаўляла Бельгію на гэтым конкурсе ў 2006 годзе не змагла прабіцца ў фінал, Але ўсё ж выказала жаданне прадстаўляць Турцыю на Еўрабачанні 2009 ў Маскве. 24 кастрычніка 2008 года генеральны дырэктар TRT Ібрахім Сахім пацвердзіў удзел Хадысе ў конкурсе.

Хадысе сама кантралявала вытворчасць песні для конкурсу. Яна мела права выбраць стыль, музыку, вершы і мову будучай кампазіцыі. Яна сказала бельгійскім газетам, што хоча прадставіць Турцыю, а не Бельгію, таму што ўжо выйграла шмат бельгійскіх узнагарод і да таго ж конкурс у Турцыі больш папулярны[5].

31 снежня 2008 года прайшла прэзентацыя песні з якой Хадысе будзе прадстаўляць Турцыю на конкурсе Еўрабачанне 2009. Гэта песня «Crazy For You» альбо «Düm Tek Tek».

У тым жа годзе Хадысе разам з Роні Масусе, была прызначаная фламандскім амбасадарам Міжкультурнага Дыялогу 2008.

15 мая 2009 года гуказапісвальная кампанія Capitol Records выпусціла ў Бельгіі трэці студыйны альбом спявачкі, які атрымаў назву Fast Life[6]. На працягу 2 тыдняў у чэрвені Fast Life утрымліваў за сабой 16-ы радок фламандскага хіт-параду.[6].

Крытыка

правіць

Хадысе не раз крытыкавалі за яе сэксуальны вобраз і вопратку.

Жорсткай крытыцы на тэрыторыі Турцыі падвергнулася відэа на песню «Deli oğlan». Сцэны, у якіх Хадысе ўдзельнічала разам з манекеншчыкам, турэцкія СМІ палічылі эратычнымі. Найбольш пікантныя моманты былі выразаны[7].

Выбар Хадысе ў якасці прадстаўніка Турцыі на Еўрабачанні 2009 быў вельмі супярэчліва сустрэты іншымі дзеячамі музыкі краіны[8].

Армянскае пытанне

правіць

2 верасня 2009 года ў сваім інтэрв’ю Show TVnet Хадысе эмацыйна падтрымала адкрыццё армяна-турэцкай мяжы і выказала жаданне стаць «голубам міру» з мэтай дапамагчы прымірэнню народаў-суседзяў. Са слоў спявачкі, Арменія і Турцыя — брацкія краіны, і мяжа паміж імі павінна быць адкрытая. Хадысе запрасіла удзельніц Еўрабачання 2009 ад Арменіі — Інгу і Ануш Аршакян прыехаць у Турцыю з канцэртам. Сумесны канцэрт турэцкай выканаўцы і армянскага дуэта выбраны не выпадкова. 14 кастрычніка 2009 года ў Турцыі прайшоў футбольны матч у рамках адборачных гульняў чэмпіянату Еўропы, які наведаў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. У Турцыі і Азербайджане вельмі крытычна адгукнуліся аб інтэрв’ю Хадысе. Вядомая турэцкая газета «Hurriyet» заклікала турэцкіх грамадзян не купляць дыскі Хадысе і ігнараваць яе канцэрты.

Арганізатар канцэртаў Хадысе ў Азербайджане Нахід Эмілоглу заявіў агенцтву АПА, што больш не будзе арганізоўваць канцэрты Хадысе і што ёй лепш наогул не прыязджаць у Баку пасля інтэрв’ю Show TVnet.

Паводле інфармацыі газеты «Posta», словы спявачкі адносна Арменіі вельмі моцна ўдарылі па яе іміджы ў Турцыі. Як адзначае газета, яна дапусціла вялікі промах.

Дыскаграфія

правіць

Альбом

правіць
  • 2005: Sweat
  • 2008: Hadise
  • 2009: Fast Life
  • 2009: Kahraman
  • 2011: Aşk Kaç Beden Giyer?
  • 2014: Tavsiye
  • 2017: Şampiyon

Сінглы

правіць
  • My Body
  • Love Lost
  • A Good Kiss
  • Don’t Ask
  • Milk Chocolate Girl
  • Stir Me Up
  • Sister
  • Never Trust A Man
  • Bad Boy
  • Deli Oğlan
  • Düm Tek Tek
  • Evlenmeliyiz
  • Kahraman
  • Superman
  • Aşk Kaç Beden Giyer?
  • Mesajımı Almıştır O
  • Visal
Год Сінгл Чарт Альбом
 Бельгія (Фландрыя)[9]   Турцыя
2004 «Sweat» 19 Sweat
2005 «Stir Me Up» 22
«Milk Chocolate Girl» 13
2006 «Ain’t No Love Lost» 45
«Bad Boy» 22
2007 «A Good Kiss» 28 6 Hadise
2008 «My Body» 8
«My Man and the Devil on His Shoulder» 59
«Deli Oğlan» 3
«Aşkkolik» 17
2009 «Düm Tek Tek» 1 Fast Life
«Fast Life» 52
«Evlenmeliyiz» 6 Kahraman
2010 «Kahraman» 18
2011 «Superman» 5 Aşk Kaç Beden Giyer?
«Aşk Kaç Beden Giyer?»
2012 «Mesajımı Almıştır O»
«Biz Burdayız»
2013 «Visal»
2014 «Nerdesin Aşkım» 1 Tavsiye
«Prenses» 4
2015 «Yaz Günü» 1
2016 «Bu Aralar»

Узнагароды

правіць
Год Узнагарода Намінацыя Намінаваная праца Вынік
2005 TMF Awards Лепшы новы артыст Sweat (альбом) Намінацыя
Altın Kelebek ödülleri Лепшая новая спявачка Stir Me Up Перамога
2006 TMF Awards Best Urban Act Sweat (альбом) Перамога
2007 TMF Awards Best Urban Act A Good Kiss Перамога
2008 MTV EMA awards Лепшы турэцкі выканаўца Deli Oğlan Намінацыя
TMF Awards Best Urban Act My Body Намінацыя
Лепшая спявачка Hadise Намінацыя
Лепшае відэа My Body Намінацыя

Зноскі

  1. hadise (англ.). turkishdictionary.net. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2011.
  2. açıkgöz (англ.). turkishdictionary.net. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2011.
  3. powerturk.com (тур.). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2009.
  4. powerturk.com (тур.). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2009.
  5. Ik wil voor jullie het Songfestival winnen. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2009.
  6. а б Hadise - Fast Life (гал.). ultratop.be. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 лютага 2012.
  7. Hadise deli oğlan klip'i (тур.). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2008. Праверана 18 студзеня 2009.
  8. Comments about Hadise from Turkish Music World (англ.). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2009. Праверана 18 студзеня 2009.
  9. Discografie Hadise (гал.). ultratop.be. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2011.

Спасылкі

правіць