Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін
Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін(башк.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин, татар.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин; 20 сакавіка 1919 г. — 15 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік палітрука, камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), старэйшы сяржант.
Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін | |
---|---|
башк.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин татар.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1943 (24 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Званне | старшы сяржант |
Камандаваў | Аддзяленне |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 сакавіка 1919 года ў башкірскім сяле Удракбаш (цяпер Благаварскі раён, Башкартастан) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе імя Фрунзэ Благаварскага раёна.
У Чырвоную Армію прызваны ў 1939 годзе Благаварскім райваенкаматам Башкірскім АССР.
З лютага 1943 года на фронце.
15 кастрычніка 1943 года старшы сяржант Агліулін пад моцным агнём праціўніка з групай разведчыкаў і мінёраў пераправіўся праз раку Дняпро у раёне гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларусі. Прымаў удзел у захопе, ўтрыманні і пашырэнні плацдарма на правым беразе. У цяжкія моманты бою перавозіў боепрыпасы для ўсяго падраздзялення. Загінуў у тым баі на правым беразе Дняпра ў двух кіламетрах паўднёва-ўсход ад Лоева[1]. Пахаваны ў брацкай магіле на месцы баёў.
Званне Героя Савецкага Саюза старэйшаму сяржанту Агліулінуну Хаміту Шамсутдзінавічу прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года[1].
Памяць
правіцьУзнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (30.10.1943)[1]
- Ордэн Леніна[1]
- Ордэн Чырвонай Зоркі (15.10.1943)[1]
Зноскі
- ↑ а б в г д Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
правіць- Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін на сайце «Героі краіны»