Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Ханс Баўэр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1927(1927-07-28)
Памёр 31 кастрычніка 1997(1997-10-31) (70 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 172 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1937 — 1946 Сцяг Трэцяга РэйхаСцяг акупаванай Германіі МТФ (Мюнхен)
Клубная кар’ера*
1946 — 1948 Сцяг акупаванай Германіі Вакер (Мюнхен)
1948 — 1959 Сцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 259 (12)
Нацыянальная зборная**
1951 — 1958 Сцяг Германіі ФРГ 5 (0)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швейцарыя 1954

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Ханс Баўэр (ням.: Hans Bauer; 28 ліпеня 1927, Мюнхен, Веймарская рэспубліка — 31 кастрычніка 1997, Мюнхен, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Асноўная частка кар’еры футбаліста звязана з клубам «Баварыя», у якім ён гуляў у якасці абаронцы. Валодаў найвышэйшай рэакцыяй і хуткасцю, ляўшун Ханс займаў, у асноўным, пазіцыю левага абаронцы. У складзе «Баварыі» заваяваў Кубак Германіі ў 1957 годзе, у фінальным матчы была абыграна «Фартуна» з Дзюсельдорфа.

МіжнароднаяПравіць

Бауэр прымаў удзел у пяці матчах нацыянальнай зборнай Германіі, у перыяд паміж 1951 і 1958 гадамі. Пік яго кар’еры прыйшоўся на момант яго ўдзелу ў чэмпіянаце свету 1954, які зборная ФРГ выйграла.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.