Харты
Харты́ — пароды паляўнічых сабак старажытнага паходжання. З хартамі палююць на зайцоў, лісоў, ваўкоў. У Еўразіі і Афрыцы вядома больш за 20 парод — рускі, рускі стэпавы, тазы, англійскія і інш. Харты даганяюць (хутка бегаюць), затрымліваюць або душаць звера.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Der_Hund_und_seine_Racen._Naturgeschichte_des_zahmen_Hundes%2C_seiner_Formen%2C_Racen_und_Kreuzungen_%281876%29_%2820241413693%29.jpg/220px-Der_Hund_und_seine_Racen._Naturgeschichte_des_zahmen_Hundes%2C_seiner_Formen%2C_Racen_und_Kreuzungen_%281876%29_%2820241413693%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/%D0%93._%D0%9D%D1%8F%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%B6_-_%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%BB%D1%8C_PICT5490.jpg/180px-%D0%93._%D0%9D%D1%8F%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%B6_-_%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%BB%D1%8C_PICT5490.jpg)
У Беларусі гадуюць сабакаводы-аматары. Найбольш разводзяць рускіх хартоў, выведзеных у Расіі.
Апісанне
правіцьКанстытуцыя сухая, моцная. Масць (аднатонная або плямістая) палевая і шэрая розных адценняў, тыгровая, рыжая і чорная. Вышыня ў карку 65-82 см. Шэрсць мяккая, хвалістая або з буйнымі завіткамі. Упрыгожвальныя валасы на шыі, грудзях, парэдніх нагах, хвасце. Галава адносна доўгая, вузкая, вушы невялікія. Жывот моцна падцягнуты. Спіна і паясніца ўтвараюць вягнутую лінію (напружыну). Хвост шаблепадобны.
Тып паводзін ураўнаважаны з характарнай для хартоў рэзкай узбудлівасцю, калі бачыць і гоніць звера. Тыповы алюр — рысь да пад’ёму звера і кар’ер пры пераследаванні.
Літаратура
правіць- Харты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Безобразов С. В. Борзые собаки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харты