Акцябр (Лагойскі раён)

аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці
(Пасля перасылкі з Хатаевічы)

Акця́бр[1] (трансліт.: Akciabr, руск.: Октябрь, да 1939 года — Хата́евічы) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Акцябрскага сельсавета. Насельніцтва 575 чал. (2010). Размешчаны за 36 км ад Лагойска.

Аграгарадок
Акцябр
Акцябр. Драўляная царква (01).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Хатаевічы
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223134
Аўтамабільны код
5
Акцябр на карце Беларусі ±
Акцябр (Лагойскі раён) (Беларусь)
Акцябр (Лагойскі раён)
Акцябр (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Акцябр (Лагойскі раён)

ГісторыяПравіць

У пачатку XVI ст. Хатаевічы разам з суседнім маёнткам Плешчаніцы знаходзіліся ў валоданні князя Васіля Саламярэцкага (памёр у 1540). У 1558 годзе паселішча згадваецца пры падзеле маёнткаў паміж яго ўдавой і дзецьмі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

 
Царква

Пад 1567 Хатаевічы значацца як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1681 тут заснавалі кляштар дамініканцаў. Каля 1752 збудавалі касцёл Прасвятой Тройцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатаевічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1803 у мястэчку збудавалі новы касцёл. У гэты час склад маёнтку Хатаевічы (уладанне дамініканскага кляштара) уваходзіла 15 вёсак, у мястэчку меліся карчма, бровар, хлебазапасны магазін. Станам на 1812 у Хатаевічах было 29 мяшчанскіх і 18 шляхецкіх дамоў, пазней у ліку іншых каталіцкіх уладанняў мястэчка канфіскавалі расійскія ўлады. На 1861 — 19 двароў, касцёл. У 1870 расійскія ўлады збудавалі царкву Св. Мікалая, прыход якой ахопліваў 38 вёсак і хутароў, 2727 прыхаджанаў, царкве належала 112 дзесяцінаў зямлі. Дзейнічала царкоўнапрыходская школа. На 1886 — 9 двароў, царква, касцёл, капліца, сінагога, пры ёй яўрэйская малітоўная школа, шэраг крамаў, карчма. У 1893 у мястэчку заснавалі мукамольнае і крупяное прадпрыемствы (у 1895 працавалі 6 работнікаў, мелася паравая машына).

Станам на 1908 у Хатаевічах было 82 двары, 2 царкоўнапрыходскія школы (для хлопчыкаў і дзяўчынак), на 1909 існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор) і маёнтак (1 двор).

У 1919 Хатаевічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета Плешчаніцкага раёна25 снежня 1962 у Лагойскім раёне). Станам на 1926 існавалі аднайменныя мястэчка (52 двары), вёска (39 двароў) і хутар (2 двары). У 1938 статус паселішча панізілі да вёскі. На 1941 — 127 двароў, на 1969 — 142, на 1990 — 204, на 1 студзеня 2003 — 230.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Хатаевічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

СлавутасціПравіць

 
Капліца Святога Дамініка
 
Драўляная царква
  • Капліца Святога Дамініка
  • Драўляная царква

Страчаная спадчынаПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаюцца таксама варыянты Хата́вічы, мн., Хата́евічы, мн., Акця́бар, м.
  2. М. М. Казлоўская, В. Л. Насевіч. Акцябр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 92.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць