Хваёвы алей
Хваёвы алей, эфірны алей хвоі — эфірны алей, атрымліваемы з ігліцы і маладых галінак хвоі звычайнай.
Празрыстая вадкасць жоўта-зялёнага колеру з прыемным пахам. Шчыльнасць 0,88—0,92 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Складаецца пераважна з тэрпенавых спіртоў і іх эфіраў. Добра раствараецца ў этылавым спірце, бензіне, дрэнна — у вадзе.
Хваёвы алей выкарыстоўваецца ў вытворчасці лекавых сродкаў, мыла, дэзадарантаў і іншых сродкаў бытавой хіміі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 568. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Сосновое масло // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)