Хелена Шэрфбек
Хе́лена Шэ́рфбек (фінск.: Helene Sofia Schjerfbeck, 10 ліпеня 1862, Хельсінкі, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 23 студзеня 1946, Сальтшобадэн, Швецыя) — фінска-шведская мастачка, прадстаўніца мадэрну.
Хелена Шэрфбек | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Helene Sofia Schjerfbeck |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1862 |
Месца нараджэння | Хельсінкі, Вялікае княства Фінляндскае |
Дата смерці | 23 студзеня 1946 (83 гады) |
Месца смерці | Сальтшобадэн, Швецыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, артыстка |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | натуралізм, рэалізм і экспрэсіянізм |
Вядомыя працы |
Omakuvat (1878—1945) Haavoittunut soturi hangella (1880) Pikkusiskoaan ruokkiva poika (1881) Toipilas (1888) Kotona (1903) |
Уплыў на | Hilda Flodin[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 10 ліпеня 1862 у Хельсінкі, сталіцы Вялікага Княства Фінляндскага Расійскай імперыі. Бацька — Свантэ Шэрфбек (1833—1876), маці — Вольга Іахана Прынц (1839—1923), старэйшы брат Магнус (1860—1933). [1]
Вывучала жывапіс у мастацкай школе Фінскага Таварыства Мастацтваў.
Удзельнічала ў выстаўках з 1880 года. У маладым узросце заваявала прызнанне. Атрымаўшы стыпендыю ад Сената Расійскай імперыі, вучылася ў Парыжы, у Акадэміі Каларосі.
Пісала пейзажы, партрэты, карціны на гістарычныя тэмы. Яе мастацкі стыль зведаў мноства змен — ад акадэмічнага рэалізму да экспрэсіянізму. Пэўны ўплыў на творчасць мастачкі аказалі творы Дастаеўскага, Пруста і Рэмбо.
З 1921 года жыла галоўным чынам у Хювінкяа. Напачатку Зімовай вайны пераехала ў Тэнала, дзе правяла каля года. У 1944 з'ехала ў Швецыю, дзе і сканала ў студзені 1946 года.
Зноскі
- ↑ Schjerfbeck, Helene (1862—1946) (англ.), (руск.)
Літаратура правіць
- Сто замечательных финнов. Калейдоскоп биографий = 100 suomalaista pienoiselämäkertaa venäjäksi / Ред. Тимо Вихавайнен (Timo Vihavainen); пер. с финск. И. М. Соломеща. — Хельсинки: Общество финской литературы (Suomalaisen Kirjallisuuden Seura), 2004. — 814 с. — ISBN 951-746-522-X.. — Электронная версія (Праверана 18 лютага 2010)
Спасылкі правіць
- Біяграфія і працы мастачкі Архівавана 19 кастрычніка 2011. (англ.)