Эш-Шэйх

(Пасля перасылкі з Хермон)

Эш-Шэйх[1] — горны масіў у горным хрыбце Антыліван. Найвышэйшы пункт — 2814 м над узроўнем мора. Даўжыня масіва каля 60 км, плошча каля 1000 км². Эш-Шэйх уваходзіць у вадазборны басейн трох асноўных крыніц ракі Іардан — Эль-Хасбані, Лідані і Баніяс.

Эш-Шэйх?
ар. جبل الشيخ, іўр. הר חרמון

Найвышэйшы пункт2814 м 
Эш-Шэйх (Сірыя)
Эш-Шэйх
Эш-Шэйх (Ліван)
Эш-Шэйх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны на мяжы Сірыі і Лівана і знаходзіцца пад сірыйскім кантролем. Паўднёвыя схілы Эш-Шэйха, зніжаючыся, часткова пераходзяць у Галанскія вышыні. Разам з Галанскімі вышынямі паўднёвыя схілы Эш-Шэйха былі захопленыя Ізраілем у Сірыі падчас Шасцідзённай вайны 1967 года і абвешчаныя суверэннай ізраільскай тэрыторыяй у 1981 годзе паводле «Закона аб Галанскіх вышынях». Анексія была прызнана несапраўднай Рэзалюцыяй № 497 Савета Бяспекі ААН. Вяршыня Эш-Шэйха была захоплена Ізраілем у ходзе вайны 1973 года і вернута Сірыі ў 1974 годзе ў выніку пагаднення аб падзеле сіл.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).