Хламідамонас (Chlamydomonas) — род зялёных водарасцей сямейства хламідаманадавых.

Хламідамонас

Хламідамонас пад электронным мікраскопам.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlamydomonas Ehrenb., 1834, nom. cons.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  5448
NCBI  3052
EOL  11591

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах (часцей забруджаных, са стаячай вадой), у глебе, на наземных субстратах. На Беларусі 18 відаў.[1]

Мікраскапічныя аднаклетачныя рухомыя арганізмы з двума жгуцікамі і гладкай абалонкай без вырастаў. Плаваюць свабодна або прымацоўваюцца да водных беспазваночных жывёл. Хларапласты чашападобныя, пласціністыя, зорчатыя, з 1—2 пірэноідамі і вочкам. Бясполае размнажэнне дзяленнем на 2—8 зааспор, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія, радзей аагамія.

Выкарыстоўваюць у ачышчальных збудаваннях, культывуюць у лабараторыях для даследаванняў па генетыцы фотасінтэзу, біялогіі развіцця, вызначэння таксічнасці забруджаных вод.

Зноскі

  1. Міхеева (2003)

Літаратура

правіць