Вальвоксавыя

(Пасля перасылкі з Volvocales)

Вальвоксавыя (Volvocales) — парадак (клас) зялёных водарасцей.

Вальвоксавыя

Калонія вольвакса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Volvocales


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  5416
EOL  11820857
FW  306724

Апісанне

правіць

Найбольш прымітыўная група зялёных водарасцей. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і жгуцікі (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія і аагамія. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырвонае «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб.

Сістэматыка і арэал

правіць

Уключае поліблефарыдавыя, хламідаманадавыя і вальвоксавыя; агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, на Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найбольш вядомыя роды: вольвакс (Volvox), гематакокус (Haematococcus), гоніум (Gonium), дуналіела (Dunaliella), пандарына (Pandorina), хламідамонас (Chlamydomonas), эўдарына (Eudorina).

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Біялагічныя ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. 3 некаторых відаў атрымліваюць карацін.

На прыкладзе вальвокса даследаваны асаблівасці будовы і жыццядзейнасці каланіяльных водарасцей.

Літаратура

правіць