Куст
Куст, або кустоўе, або хмыз, або хмызняк — жыццёвая форма дрэвавых раслін, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноўваецца каля паверхні глебы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Lilac_%282%29.jpg/250px-Lilac_%282%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Kusty_Sierabrakow.png/220px-Kusty_Sierabrakow.png)
Галоўны ствол маюць маладыя расліны, потым ён губляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Вышыня кустоў 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх соцень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслінных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму кустоў могуць набываць дрэвы ў неспрыяльных кліматычных і глебава-прыродных умовах.
Паводле класіфікацыі жыццёвых формаў К. Раункіера, кусты адносяцца да фанерафітаў. Часцей за ўсё кусты размяшчаюцца на мяжы лясоў (хмызняковы стэп, лесатундра). У лясах звычайна ўтвараюць падлесак.
Многія кусты — лекавыя (напрыклад, бузіна, каліна, шыпшына), харчовыя (напрыклад, агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкаратыўныя (напрыклад, бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.
Літаратура
правіць- Куст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьев Г. И.; Ред. кол.: Анучин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985.
- Серебряков И. Г. Экологическая морфология растений. Жизненные формы покрытосеменных и хвойных. — М.: Высшая школа, 1962.
- Энциклопедия лесного хозяйства: в 2-х томах. — М.: ВНИИЛМ, 2006.