Хольча
Хольча — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, за 16 км на паўднёвы захад ад горада Лунінец, за 5,7 км на поўнач ад вёскі Беразцы, паміж урочышчамі Сіценкаўская Просць і Ліпчацкае. Адносіцца да басейна ракі Бобрык 1.
Хольча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,3 км |
Шырыня | 0,04 км |
Плошча | 0,068 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,068 км², даўжыня 1,3 км, шырыня 0,04 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.
Возера акружана вялікай сеткай меліярацыйных каналаў. На ўсходзе злучана дзвюма шырокімі пратокамі з ракой Стары Бобрык, на захадзе вузкай пратокай з двума безыменнымі азёрамі. Мясцовасць нізінная, тарфяністая, часткова пад хмызняком.
Спасылкі
правіць- Ліст карты N-35-138 Архівавана 1 мая 2013.
- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)