Прынц Каспіян
«Прынц Ка́спіян» (англ.: Prince Caspian, першая публікацыя пад назвай «Прынц Каспіян: Вярта́нне ў На́рнію» англ.: Prince Caspian: The Return to Narnia) — эпічны фэнтэзійны дзіцячы раман Клайва Стэйплза Льюіса, другі паводле парадку выдання (1951), але чацверты паводле храналогіі падзей у серыі «Хронікі Нарніі». Льюіс скончыў напісанне кнігі ў 1949, яшчэ нават да публікацыі першай часткі серыі[1].
Прынц Каспіян | |
---|---|
Prince Caspian | |
Жанр | дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысціянская літаратура |
Аўтар | Клайв Стэйплз Льюіс |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 15 кастрычніка 1951 |
Асобнае выданне | 15 кастрычніка 1951 |
Выдавецтва | Geoffrey Bles |
Цыкл | Хронікі Нарніі |
Колькасць старонак | 195 |
Ілюстратар | Паўліна Бэйнс |
Носьбіт | папера (цвёрдая вокладка) |
Папярэдні | Леў, Вядзьмарка і Гардэроб |
Наступны | Заваёўнік зары, або Плаванне на край сусвету |
ISBN | 978-0-00-671679-2 |
Персанажы | Пітэр Пэвэнсі, Сьюзен Пэвэнсі, Люсі Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Каспіян X, Miraz[d], Doctor Cornelius[d], Аслан (Хронікі Нарніі), Nikabrik[d], Reepicheep[d], Trufflehunter[d], Glozelle[d], Trumpkin[d], Sopesian[d] і Glenstorm[d] |
У «Прынцы Каспіяне» чацвёра дзяцей Пэвэнсі «вяртаюцца ў Нарнію». З моманту падзей першай часткі ў Англіі мінуў год, але ў Нарніі праляцелі 1300 гадоў. Гэта адзіная кніга Хронікаў, дзе Нарніяй валодаюць людзі, а жывёлы і міфічныя істоты прыгнечваныя і нават пад рызыкай вынішчэння. З гэтай прычыны прынц Каспіян, які знаходзіцца ва ўцёках, выклікае дзяцей Пэвэнсі, якія паводле легенды мусяць стаць каралямі і каралевамі Нарніі.
У 2008 годзе паводле кнігі быў зняты мастацкі фільм «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян».
Сюжэт
правіцьСтоячы на чыгуначнай платформе ў чаканні цягніка, Пітэр, Сьюзен, Эдмунд і Люсі Пэвэнсі чароўным чынам пераносяцца на пляж ля старога зруйнаванага замка. Яны пазнаюць у руінах Кэр-Параваль, у якім яны калісьці каралявалі Нарніяй, і знаходзяць сховішча, дзе захаваліся шчыт і меч Пітэра, лук і стрэлы Сьюзена, бутэльку магічнага напою і клінок Люсі. Адсутнічае толькі ражок Сьюзен, які яна пакінула ў англійскім лесе пасля першага наведвання Нарніі. У той час як з момант іх першага візіту ў Англіі мінуў год, у Нарніі прайшлі шмат стагоддзяў.
У гэты ж дзень дзеці выратоўваюць гнома Трампкіна з рук салдат, якія прыйшлі да руінаў яго ўтапіць. Трампкін тлумачыць сям'і Пэвэнсі, што з часу іх знікнення ў Нарнію ўварваліся людзі расы тэльмар, выціснулі гаворачых жывёл у лясы і нават намагаюцца пазбавіць іх памяці. Уладу ў Нарніі захапіў цар Міраз з жонкай Прунапрызміяй, аднак законны кароль — малады пляменнік Міраза прынц Каспіян, якога падтрымліваюць прыгнечваныя нарнійцы. Каб узурпаваць сталец, цар Міраз забіў свайго брата Каспіяна IX, але тым не менш прызнаваў сваім спадкаемцам яго сына Каспіяна X, пакуль не нарадзіўся Міразаў сын. Пляменнік, даведаўшыся пра злачынствы цара, уцякае з замку з дапамогай свайго настаўніка доктара Карнелія, які выхоўваў яго ў духу старой Нарніі, перад развітаннем атрымліваючы ад яго рог каралевы Сьюзен. Каспіян хаваецца ў лясох, дзе падае з каня і губляе прытомнасць. Ачуньвае ён у бярлогу гаворачага барсука Труфлялова і гномаў Нікабрыка і Трампкіна, якія прызнаюць Каспіяна каралём.
Барсук і гномы знаёмяць Каспіяна з мноствам іншых лаяльных жывёл. Апоўначы ўсе збіраюцца на раду на Танцавальным поплаве. З'яўляецца доктар Карнелій з весткай пра набліжэнне цара Міраза з войскам; ён раіць адыходзіць да Асланавага пагорку ў пушчы ля Кэр-Параваля. Тэльмарыны пераследуюць іх, нарнійцы атрымліваюць паражэнне за паражэннем і перад непазбежным канцом прымаюць рашэнне скарыстацца рогам каралевы Сьюзен дзеля выкліку Аслана ці каралёў залатой эпохі. Не ведаючы, куды прыйдзе дапамога, яны накіроўваюць вавёрку Сакацінку да Ліхтарні, а Трампкіна ў Кэр-Параваль, дзе яго і выратоўваюць дзеці.
Трампкін і Пэвэнсі спяшаюцца да Каспіяна на дапамогу. Каб скараціць шлях, яны выпраўляюцца ўздоўж Шкляной плыні, аднак заблукваюць. Люсі сустракае Аслана і прапануе прытрымлівацца яго загадаў, аднак іншыя дзеці ёй не вераць і працягваюць маршрут, які становацца надзвычай цяжкім. Уночы Аслан кліча Люсі, загадвае ёй абудзіць астатніх і пераканаць іх пайсці па прапанаваным Асланам шляху. Урэшце дзеці падпарадкоўваюцца і па дарозе пачынаюць бачыць спярша цень, а пасля і самога Аслана. Леў высылае Пітэра, Эдмунда і Трампкіна да Асланавага пагорку, каб перашкодзіць планаванай там здрадзе, а сам суправаждае Сьюзен і Люсі.
Пітэр, Эдмунд і Трампкін падслухоўваюць на Асланавым пагорку, як Нікабрык з супольнікамі Хэгам і Вер-Вольфам спрабуюць пераканаць Каспіяна, Карнелія і Труфлялова дапамагчы ўваскрасіць Белую Вядзьмарку, каб яна дапамагла адолець Міраза. Успыхвае бойка, у якой Нікабрыка з сябрамі забіваюць.
Пітэр выклікае Міраза на дуэль: хто пераможа, той і будзе лічыцца пераможцам у вайне. Міраз, хоць і мае колькасную перавагу войска, пагаджаецца на дуэль, падбухторваны сваімі падначаленымі Глозелем і Гапеспіянам. У зацятай бойцы Міраз прайграе. Глозель і Сапеспіян з крыкамі пра несумленныя паводзіны Пітэра кідаюць войска ў атаку, а скарыстаўшыся сумятнёй, Глозель утыкае ў спіну Міразу нож. Тым часам Аслан прызывае багоў Вакха і Сілена, з дапамогай якіх ажыўляе лес. Богі і абуджаныя дрэвы вызваляюць некаторых вязняў тэльмарынаў, а пасля дапамагаюць пераламіць хаду бітвы і змушаюць захопнікаў уцякаць. Адзіны мост для пераходу праз Вялікую раку зруйнаваны Бахусам, і тэльмарыны вымушаныя здацца.
Аслан дае ім магчымасць застацца ў Нарніі пад валадарствам Каспіяна альбо вярнуцца дадому, на Зямлю. Праз магічныя дзверы, адчыненыя Асланам, вяртаюцца і Пэвэнсі, прычым Пітэр і Сьюзен паведамляюць малодшым, што яны ўжо надта дарослыя, каб яшчэ-небудзь вярнуцца ў Нарнію. Усе дзеці апынаюцца на платформе ў момант падыходу іх цягніка.
Персанажы
правіць- Люсі Пэвэнсі, наймалодшая з чатырох дзяцей, першая, хто здольная ўбачыць Аслана.
- Эдмунд Пэвэнсі — трэцяе дзіця ў сям'і. У адрозненне ад іншых сіблінгаў, ён верыць, што Люсі сустрэла Аслана.
- Пітэр Пэвэнсі, найстарэйшы з Пэвэнсі, Вярхоўны кароль Нарніі.
- Сьюзен Пэвэнсі — другая пасля Пітэра па ўзросце. Выкарыстоўвае лук і стрэлы.
- Прынц Каспіян, правамоцны кароль тэльмарынаў, становіцца каралём Нарніі. Ён жа з'яўляецца ў дзвюх наступных кнігах серыі: «Заваёўнік зары, або Плаванне на край сусвету» і «Сярэбраны фатэль», — а таксама ненадоўга з'яўляецца пад канец «Апошняй бітвы».
- Аслан, Вялікі леў, стваральнік Нарніі.
- Міраз, дзядзя Каспіяна, узурпатар прастола. Пасля нараджэння свайго сына вырашае забіць афіцыйнага пераемніка, уласнага пляменніка Каспіяна. Гіне ад рукі здрайцы пасля дуэлі з Пітэрам.
- Трампкін, чырвоны гном, выратаваны ад смерці дзецьмі Пэвэнсі. Напачатку не верыць у існаванне Аслана і старажытных каралёў і каралеваў, пасля дапамагае Каспіяну адолець Міраза.
- Доктар Карнелій, паўгном і паўчалавек, рэпетытар Каспіяна і памочнік у барацьбе супраць тэльмарынаў.
- Рыпічып, гаворачая мыш (паходзіць ад негаворачых мышэй, якія вызвалілі Аслана ад путы ў папярэдняй кнізе, за што атрымалі дар маўлення), неўляклівы шпажнік і адданы прыхільнік Аслана і Каспіяна.
- Нікабрык, чорны гном каспіянавага войска. Разам з Хэгам і Вер-Вольфам задумляе ажывіць з дапамогай чорнай магіі Белую Вядзьмарку, каб ужыць яе супраць тэльмарынаў, але ўсіх трох забіваюць Каспіян з саюзнікамі.
- Труфлялоў, гаворачы барсук, адданы Аслану і старой Нарніі, і дапамагае ў гэтым Каспіяну.
- Вахк і Сілен, лясныя богі (запазычаныя са Старажытнай Грэцыі).
- Царыца Прунапрызмія, Міразава жонка.
- Сапеспіян і Глозель, лорды тэльмараў. Абражаныя Міразам, яны падбухторваюць яго прыняць Пітэраў выклік, пасля яго паражэнні наракаюць на несумленную бойку і ў сумятні забіваюць Міраза.
Алюзіі
правіцьАсноўнымі ідэямі рамана з'яўляюцца адвага, шляхетнасці і, як Льюіс сам пісаў у лісце да адны амерыканскі дзяўчынкі, «узнаўленне сапраўднай рэлігіі пасля скажэння»[2].
Захоп тэльмарыйцамі Нарніі, адлюстраваны ў кнізе, шмат у чым пераклікаецца з заваяваннем Англіі нарманамі. Хоць у развіцці падзей больш ніякіх паралеляў з англійскай гісторыяй няма, канчатковы вынік — «старыя нарнійцы» і тэльмарыны становяцца адным народам і жывуць разам у гармоніі — падобны да працэсу зліцця саксонцаў і нарманаў у адзіны англійскі этнас.
Адаптацыі
правіцьBBC зняла па кнізе дзве серыі тэлесерыялу 1989 года «Хронікі Нарніі».
У 2008 годзе на экраны выйшаў фільм кінастудыяў Walt Disney Pictures і Walden Media «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян».
Беларускія пераклады
правіцьРаман «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» перакладзены на беларускую мовы Андрэем Строцавым у 2022 годзе. Пераклад атрымаў спецпрыз прэміі імя Карласа Шэрмана «за смелы перакладчыцкі дэбют»[3].
Зноскі
- ↑ Roger Lancelyn Green & Walter Hooper. C. S. Lewis: A Biography, 2002, p. 309.
- ↑ Walter Hooper, ed. The Collected Letters of C. S. Lewis, Volume III, p. 1245.
- ↑ Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана . Наша Ніва (2 снежня 2023). Праверана 9 сакавіка 2024.
Спасылкі
правіцьВікіцытатнік на англійскай мове змяшчае збор цытат, датычных тэмы гэтага артыкула: |