Хуáн Грыс (ісп.: Juan Gris, сапраўднае імя ісп.: José Victoriano González-Pérez, 23 сакавіка 1887, Мадрыд — 11 мая 1927, Булонь-Біянкур) — іспанскі мастак і скульптар, адзін з заснавальнікаў кубізму.

Хуан Грыс
ісп.: Juan Gris
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні José Victoriano González-Pérez
Дата нараджэння 23 сакавіка 1887(1887-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1927(1927-05-11)[1][2][…] (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, рысавальшчык
Жанр нацюрморт
Вучоба Мадрыдская школа мастацтваў і рамёстваў
Мастацкі кірунак кубізм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Х. Грыс. Кружка піва і карты. Калаж. 1913

Біяграфія і творчасцьПравіць

Вучыўся ў Мадрыдскай школе мастацтваў і рамёстваў, супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі. У ранніх працах адчувальна ўплыў мадэрну. У 1906 г., адразу пасля заканчэння вучобы ў Мадрыдзе пераехаў у Парыж, доўгі час жыў на Манмартры ў Бато-Лавуары; пазнаёміўся з Мацісам, Мадыльяні (які напісаў яго партрэт, 1915), Лежэ, Пабла Пікаса і Бракам, а таксама з паэтам Максам Жакобам. Асноўны жанр яго жывапісу — нацюрморт. Першая і адна з найбольш удалых маляўнічых прац Грыса — «Амаж Пікаса» — была выстаўлена ў 1912 г. у Барселоне. У 1914—1918 гадах эвалюцыянаваў ад аналітычнага кубізму да сінтэтычнага. Першая персанальная выстаўка Грыса адбылася ў 1919 у Парыжы, за ёй рушылі ўслед экспазіцыі ў Берліне (1923) і Дзюсельдорфе (1925).

У 19221924 супрацоўнічаў з Сяргеем Дзягілевым і яго балетнай трупай, займаўся кніжнай ілюстрацыяй (кнігі Апалінера, Рэвердзі, Уідобра). Выкарыстоўваў гуаш і акварэль, эксперыментаваў з тэхнікай калажу1913). Сябраваў з П'ерам Рэвердзі, Г. Стайн.

ГалерэяПравіць

Выбраныя працыПравіць

  • «Нацюрморт з гітарай, кнігай і газетай» (1919, Мастацкі музей, Базель)
  • «Шахматная дошка» (Музей сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк)
  • «Бутэлька і ваза для садавіны» (1919, Музей Тысена-Барнемісы, Мадрыд)
  • «Акно мастака» (1925, Мастацкі музей, Балтымар)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Juan Gris
  3. 3,0 3,1 Juan Gris — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118697846 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Juan Gris // Encyclopædia Britannica Праверана 3 чэрвеня 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 3 чэрвеня 2020.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900

ЛітаратураПравіць

  • Apollinaire G. Juan Gris// Apollinaire G. Oeuvres en prose complètes. II. Paris: Gallimard, 1991, p. 39-41
  • Kahnweiler D.H. Juan Gris, sa vie, son œuvre, ses écrits. Paris: Gallimard, 1946 (переизд. 1969, англ. изд.: Juan Gris, his life and work. New York: H.N. Abrams, 1946)
  • Juan Gris. New York: Skira, 1958
  • Jackson Martín R. Juan Gris. Barcelona: Ediciones Polígrafa, 2005

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Хуан Грыс