Адкрыць галоўнае меню

Хуан II Бязверны (ісп.: Juan II de Aragón, el Grande; 29 чэрвеня 1397 — 20 студзеня 1479) — кароль Арагона з 1458 года, кароль Навары з 1425 года.

Хуан II Вялікі
ісп.: Juan II el Grande
Хуан II Вялікі
Arms Aragon-Sicily (Template).svg
сцяг
19-ы кароль Арагона
1458 — 1479
Папярэднік: Альфонс V Вялікадушны
Пераемнік: Фердынанд II Каталік
сцяг
24-ы кароль Сіцыліі
1458 — 1479
Папярэднік: Альфонс V Вялікадушны
Пераемнік: Фердынанд II Каталік
 
Дзейнасць: кіраўнік
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 29 чэрвеня 1398
Смерць: 20 студзеня 1479 (80 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Трастамара і Арагонская дынастыя[d]
Бацька: Фердынанд I Справядлівы
Маці: Элеанора д’Альбукерке[d]
Жонка: Бланка I[d] і Хуана Энрыкес[d]
Дзеці: Карл Віянскі[d], Бланка II Наварская, Элеанора Арагонская[d], Фердынанд II Арагонскі, Хуана Арагонская[d], Альфонса дэ Арагон і Эскабар[d], Хуан Арагонскі[d], Felipe de Carrayos del Radona[d] і Blanche de Aragón[d]
 
Узнагароды:
рыцар ордэна Залатога руна

Авалодаў прастолам Навары ў 1425 годзе, атрымаўшчы яго ў спадчыну пасле смерці свайго цесця Карла III Наварскага. Меў шэраг сутыкненняў са сваім сынам дон Карласам дэ Віянэ, які, пасля смерці жонкі Хуана, Бланкі ў 1441 годзе, павінен быў атрымаць у спадчыну Навару. Сын вымушаны быў бегчы і пазней, калі Хуан атрымаў у спадчыну ад свайго старэйшага брата, Альфонса Велікадушнага, Сіцылію і Арагон (1458), дабіцца шэраг поспехаў над бацькам.

Хуану прыйшлося ў 1472 годзе здушыць сур’ёзнае паўстанне каталонцаў; у 1473 годзе прадпрыняў няўдалую спробу авалодаць Русільёнам, які ён сам раней павінен быў саступіць Людовіку XI.

ДзеціПравіць

Ад першага шлюбу з Бланкай Наварскай:

  • Карл (29 мая 1421 — 23 верасня 1461), прынц Віянскі з 1421, намеснік Навары 1441—1447, прэтэндэнт на наварскую карону (пад імем Карл IV);
  • Хуана (1423 — 22 жніўня 1425);
  • Бланка (1424 — 2 снежня 1464), прынцэса Віянская з 1461, прэтэндэнтка на наварскую карону (пад імем Бланка II); муж: з 15 верасня 1440 года (Вальядалід, ануляваны ў 1453 годзе) Энрыке IV Нямоглы (25 студзеня 1425 — 11 снежня 1474), кароль Кастыліі і Леона з 1454;
  • Элеанора (2 лютага 1425 — 12 лютага 1479), каралева Навары з 1479; муж: з 30 ліпеня 1436 года Гастон IV дэ Граі (26 лютага 1423 — 25 ліпеня 1472), граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт дэ Беарн з 1436, віконт дэ Кастэльбон 1425—1462, віконт дэ Нарбон 1447—1468, пэр Францыі з 1458;

Ад другога шлюбу з Хуанай Энрыкес:

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць