Хібініт
Хібініт — магматычная шчолачная горная парода. Назва пароды паходзіць ад назвы горнага масіва Хібіны. З'яўляецца буйназярністай разнавіднасцю нефелінавага сіеніту. Парода ўтрымлівае эўдыяліт (сілікаты цырконія). Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве як аднайменны абліцавальны матэрыял . У прыродзе сустракаецца ў выглядзе буйных масіваў у вобласці развіцця шчолачных парод. Напрыклад, гэтую пароду можна знайсці на Кольскім паўвостраве ў Хібінскіх тундрах.
Склад правіць
Асноўныя складнікі:
- Шчолачны палявы шпат
- Нефелін
- Эгірын
- Арфведсаніт
Уласцівасці правіць
- Насычанасць (чысціня) зялёнага колеру — (9-10 %)
- Каляровы тон — 558 нм
- Святлыня — 16-19 %
- Буйназярністыя структура, табліцава-трахітоідная тэкстура
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 16.
- Хибинит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)