Хільма аф Клінт (шведск.: Hilma Af Klint, 26 кастрычніка 1862, Карлберг, Сольна21 кастрычніка 1944, Дандэрыд) — шведская мастачка і містык, адна з першых прадстаўнікоў абстрактнага жывапісу.[5]

Хільма аф Клінт
Партрэтная фатаграфія Хільмы аф Клінт (1901 год або раней)
Партрэтная фатаграфія Хільмы аф Клінт (1901 год або раней)
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1862(1862-10-26)
Месца нараджэння Сольна, Швецыя
Дата смерці 21 кастрычніка 1944(1944-10-21) (81 год)
Месца смерці Дандэрыд, Швецыя
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Род дзейнасці female painter, артыстка
Жанр абстракцыянізм[2], алегорыя[d][2], пейзаж[2], анімалістычны жывапіс[d][2], партрэт[2] і ню[2]
Вучоба Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў
Мастацкі кірунак Абстракцыянізм
Уплыў Kerstin Cardon[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Была членам групы-садружнасці "Пяць" (De Fem) жанчын-аднадумцаў, якія падзялялі яе веру ў кантакты з так званымі «духоўнымі настаўнікамі", якія адбываліся часта з дапамогай спірытычных сеансаў. Яе карціны часам нагадваюць дыяграмы і з'яўляюцца выразам глыбокага духоўнага светапогляду.

Калекцыя абстрактнага мастацтва Хільмы аф Клінт налічвае больш за 1200 работ, яна належыць і знаходзіцца ў распараджэнні "Фонду Хільмы аф Клінт" у Стакгольме.[6]

Біяграфія правіць

Хільма аф Клінт была чацвёртым з пяці дзяцей Віктара аф Клінта, марскога афіцэра і картографа, і Мацільды Зонтаг. Лета сям'я звычайна праводзіла на сваёй ферме Ханмора на возеры Меларэн. У ідылічным асяроддзі гэтага месца Хільма з ранніх гадоў навучылася тонка адчуваць і разумець прыроду, а асацыятыўнасць раслінных вобразаў стала натхненнем для яе творчасці. Ад свайго бацькі яна таксама атрымала ў спадчыну цікавасць да матэматыкі.

У 1872 годзе яе сям'я пераязджае ў Стакгольм. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі Хільма вучыцца ў Тэхнічнай Школе (цяпер Школа прыкладнога мастацтва), затым бярэ ўрокі партрэтнага і пейзажнага жывапісу і на працягу 5 гадоў (да 1887) працягвае навучанне ў Шведскай Каралеўскай Акадэміі мастацтваў. З канца 1889 і да 1908 года працуе ва ўласным атэлье ў Стакгольме, на вуліцы Хамнгатан, будынак 5, знаходзячыся пад уплывам экспрэсіянісцкага жывапісу Эдварда Мунка[7]. Мастачка піша пейзажы, партрэты і жанравыя палотны, арганізуе свае першыя выставы. Самастойнасць і фінансавая незалежнасць маладой незамужняй жанчыны былі незвычайнай з'явай для грамадства таго часу.

Падчас навучання ў Акадэміі, Хільма знаёміцца з Ганнай Кассэль, першай з чатырох жанчын, з якімі яна пазней арганізуе групу "Пяць" (De Fem) — садружнасць мастачак, якія падзяляюць яе духоўныя ідэі. З 1896 па 1906 год яны сустракаюцца кожную пятніцу, чытаюць і вывучаюць Новы Запавет, праводзяць медытацыі і спірытычныя сеансы, а пасля акуратна запісваюць атрымленыя пасланні. Гэты бок жыцця Хільмы аф Клінт аказаў велізарны ўплыў на яе творчасць. Яна стала адной з першых жанчын у свеце, якія стваралі абстрактныя шэдэўры[7].

Прызнанне правіць

Хільма аф Клінт пакінула пасля сябе 150 сшыткаў з запісамі сваіх думак і даследаванняў.

Яна не выстаўляла свае працы, больш за 1200 карцін і малюнкаў акуратна захоўваліся ў яе майстэрні ў чаканні будучыні. Усе карціны былі завешчаныя пляменніку Эрыку аф Клінту — віцэ-адміралу Каралеўскага марскога флоту Швецыі, з умовай не выстаўляць іх 20 гадоў пасля яе смерці. Калі ў канцы 1960-х гадоў адкрывалі скрыні з карцінамі, мала хто ведаў пра іх сюжэты.

У канцы 1970-х працы Хільмы аф Клінт былі прапанаваны ў дар музею сучаснага мастацтва Стакгольма, які адмовіўся ад ахвяравання. Толькі дзякуючы мастацтвазнаўцу Оке Фанту, карціны Хільмы аф Клінт былі прадстаўлены ў 1980 годзе на міжнародную аўдыторыю. У 1984 годзе ён прадставіў яе працы на канферэнцыі "Нордзік" ў Хельсінкі. У ЗША абстрактнае мастацтва Хільмы аф Клінт упершыню было прадстаўлена на выставе «Духоўнасць у мастацтве, абстрактны жывапіс 1890-1985», арганізаванай Морысам Тучманам у Лос-Анджэлесе ў 1986 годзе. Гэтая выстава стала пачаткам міжнароднага прызнання яе мастацтва.

У 2017 годзе шведская пісьменніца Ганна Ларсан напісала раман пра мастачку "Hilma — en roman om gåtan Hilma af Klint"[8].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. af Klint, Hilma // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/fa2ad535-782b-465a-8b37-b0e29b8a06c5Svenskagravar.se. Праверана 25 мая 2023.
  2. а б в г д е RKDartists
  3. https://www.modernamuseet.se/stockholm/en/exhibitions/hilma-af-klint-2013/about-the-artist/ Праверана 19 студзеня 2021.
  4. https://www.hilmaafklint.se/en/about-hilma-af-klint/ Праверана 19 студзеня 2021.
  5. Hilma af Klint
  6. [Hilma af Klint – Painting the Unseen Serpentine Galleries, 2016. ISBN 978-1-908617-34-7, p.24]
  7. а б Liam Taft – Invisible art: rediscovering the work of Hilma af Klint National Student, April 19, 2017
  8. Hilma: En roman om gåtan Hilma af Klint by Anna Laestadius Larsson