Хімедзі
Хімедзі (яп.: 姫路市 Хімедзі-сі) — цэнтральны горад Японіі, размешчаны на паўднёвым захадзе вострава Хонсю на ўзбярэжжы Унутранага мора ў прэфектуры Хіёга рэгіёна Кінкі. Атрымаў гарадскі статус 1 красавіка 1889 года. Плошча Хімедзі складае 534,44 км²,[1] насельніцтва — 536 311 чалавек (1 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 003,5 чал./км².
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны тут замак Хімедзі ўваходзіць у лік Нацыянальных скарбаў Японіі і з 1993 года ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Парк вакол замка вядомы як адно з месцаў паломніцтва японцаў падчас свята цвіцення сакуры Ханамі.
Прамысловасць
правіцьХімедзі — буйны прамысловы цэнтр (машынабудаванне, прадпрыемствы нафтаперапрацоўчай прамысловасці). Каля Хімедзі — буйны металургічны камбінат, пабудаваны па савецкай тэхналогіі бесперапыннага ліцця сталі.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 推計人口 兵庫県 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Хіёга (1 мая 2010). — Насельніцтва прэфектуры Хіёга. Праверана 15 ліпеня 2010.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хімедзі
- Афіцыйны сайт (яп.)