Хірд — баявая дружына ў Скандынавіі эпохі вікінгаў, якая мела магчымасць ваяваць групамі ад усяго складу да пар воінаў. Хірд падпарадкоўваўся конунгу, ярлу ці херсіру. Як правіла, дружыннікі-хірдманы цалкам падпарадкоўваліся правадыру, уяўляючы сабой падабенства сям'і.

Тэрмін паходзіць ад старажытнаскандынаўскага слова hirð і ад старажытнаанглійскага слова hir(e)d, якое азначае 'хатняя гаспадарка, сям'я, світа, суд'.[1] Таксама спецыялізаваны тэрмін hirð (шведск.: grið) на дацкіх рунічных камянях вядомы з X ст.[2]

У XX стагоддзі хірдам звалася ваенізаваная арганізацыя нарвежскай нацыянал-сацыялістычнай партыі «Нацыянальнае яднанне» Відкуна Квіслінга. Пасля вайны арганізацыя была распушчана, і мноства яе членаў былі асуджаны за здраду і калабарацыянізм.

У жанры літаратуры фэнтэзі тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння маналітнага строю гномаў (напрыклад, ў рамане «Алмазны меч, Драўляны меч» Ніка Перумова)[3]

Зноскі

  1. Гл., да прыкладу, 'hirð' у Cleasby-Vigfusson, Icelandic-English Dictionary, анлайн копія
  2. Г. С. Лебедев, 2005.
  3. Нік Перумоў. Цыкл «Пярсцёнака цемры»

Літаратура правіць

  • Реальная энциклопедия классической древности: Hird
  • Helle, Knut: Konge og gode menn i norsk riksstyring ca. 1150—1319, Bergen 1972.
  • Helle, Knut: Norge blir en stat : 1130—1319 , Bergen 1974.
  • Глеб Лебедев, «Эпоха викингов в Северной Европе», ISBN 5-8071-0179-0.