Х’ёлен
Х'ёлен, таксама К'ёлен (нарв.: Kjölen — даслоўна «кіль») — нагор'е ў Швецыі і Нарвегіі, паўночна-ўсходняя частка Скандынаўскіх гор; цягнецца на працягу каля 600 км ад Тронхеймс-фіёрда і возера Фемун да пласкагор'я Фінмарксвіда прыкладна ўздоўж шведска-нарвежскай мяжы і, часткова, фінска-нарвежскай мяжы . Найвышэйшы пункт нагор'я — гара Кебнекайсэ (2123 м).

Горы Х'ёлена складзены пераважна гнейсамі, крышталічнымі сланцамі і гранітамі.
Для нагор'я характэрны ледавіковыя формы рэльефу, маюцца ледавікі, вялікая колькасць азёр; большасць рэк кароткія, з моцным цячэннем. Х'ёлен з'яўляецца водападзелам: рэкі яго паўночна-заходніх схілаў адносяцца да басейна Нарвежскага мора, рэкі паўднёва-ўсходніх схілаў — да басейна Батнічнага заліва Балтыйскага мора.
Расліннасць на схілах гор Х'ёлена — горна-тайговая і горна-тундравая. На шведскай частцы нагор'я знаходзяцца нацыянальныя паркі Абіску, Стура-Шофалет і Сарэк.
Літаратура
правіць- Хьёлен // Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Kjølen – høydedrag (нарв.). Store norske leksikon (14 лютага 2009). Праверана 14 красавіка 2014.