Царква Сарака мучанікаў (Вяліка-Тырнава)

Царква Сарака мучанікаў (балг.: църква «Св. Четиридесет мъченици») — сярэднявечная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1230 годзе ў Вяліка-Тырнава — сталіцы Другога Балгарскага царства.

Праваслаўны храм
Царква Сарака мучанікаў
Църква «Св. Четиридесет мъченици»
43°05′04″ пн. ш. 25°39′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Вяліка-Тырнава
Канфесія праваслаще
Епархія Eparchy of Veliko Tarnovo[d]
Тып будынка базіліка
Будаўніцтва 1230
Сайт st40martyrs.org
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Калона Асеня II з надпісам аб перамозе

Царква была пабудаваная па загаду Івана Асеня II у гонар перамогі пры Клакотніцы над эпірскім дэспатам Фёдарам Дукай 22 сакавіка 1230 года. Сваю перамогу цар прыпісаў заступніцтву Сарака севасційскім мучанікам  (руск.) у гонар якіх і была названа новая царква. У час праўлення Івана Асеня II гэта была галоўная царква Вялікай Лаўры ў Вяліка-Тырнава, заснаванай ў крэпасці крэпаці Царэвец  (руск.) на левым беразе ракі Янтра. У гэтай царкве першапачаткова быў пахаваны Святы Сава, сербскі святы, які памер падчас наведввання Вяліка-Тырнава 14 студзеня 1235 ці 1236 года. Але неўзабаве (6 мая 1237 года), яго мошчы былі перанесены ў Сербію.

У першыя гады асманскага праўлення будынак працягваў быць хрысціянскай царквой да пачатку XVIII стагоддзя, калі ўсё ж быў перароблены ў мячэць. У выніку былі знішчаны амаль усе фрэскі. Некалькі выяў захаваліся толькі на паўночна-заходняй сцяне прытвора.

Менавіта ў гэтым будынку 22 верасня 1908 года балгарскім князем Фердынанадам была абвешчана незалежнасць Балгарыі ад Асманскай імперыі.

Архітэктура і ўбранне правіць

 
Іканастас царквы

Будынак з'яўляецца доўгай шасцікалоннай трохнефнай базілікай з трыма паўкруглымі апсідамі на ўсходзе і вузкім прытворам на захадзе. Потым, да заходняга бока царквы была зроблена прыбудова.

На калонах унутры царквы захаваліся запісы аб найважнейшых падзеях у гісторыі дзяржавы. Адна з калон зроблена падчас будаўніцтва царквы і ўтрымлівае запіс аб учынках цара Івана Асеня II, дзве іншыя былі перанесены з Пліскі.

Пахаванні ў царкве правіць

Царква доўгі час выкарыстоўвалася як царская ўсыпальніца. Тут былі пахаваныя цары Калаян, Іван Асень II, Міхаіл II Шышман  (руск.), царыцы Анна Марыя і Ірына, а таксама многія члены царскай сям'і і прадстаўнікі балгарскай арыстакраціі. Сюды таксама былі перавезены саркафагі з зямлёй з месцаў пахавання хана Курбата (Малое Перашчэпіна), хана Аспаруха і цара Івайла  (руск.).

Літаратура правіць

  • Архитектурното наследство на България. София, издательство «Техника», 1988.

Спасылкі правіць