Царква Святога Міхаіла (Брунары)
Царква Архангела Міхаіла — колішні грэка-каталіцкі храм у в. Брунары Гарліцкага павета Малапольскім ваяводства. Належыць да ўзораў класічнага лемкаўскага дойлідства[1].
Царква | |
Царква Святога Міхаіла | |
---|---|
укр.: Церква Архангела Михаїла польск.: Cerkiew św. Michała Archanioła | |
![]() | |
49°32′02,60″ пн. ш. 21°01′57,25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Брунары |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | лемкаўскае дойлідства |
Дата заснавання | 1831 |
Дата пабудовы | XVIII ст. |
Статус | Сусветная спадчына ЮНЕСКА |
Матэрыял | драўніна |
![]() |
У 2013 годзе храм уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з іншымі драўлянымі цэрквамі ў Польшчы і Украіне.
Гістарычны агляд
правіцьПершая бажніца ў Брунарах з’явілася пасля 1616 года, калі ў вёсцы была заснавана ўніяцкая парафія. Новую царкву пабудавалі ў 1653 годзе, а цяперашнюю — у XVIII стагоддзі. У 1831 годзе яе перабудавалі і пашырылі. Былы прэзбітэрый аб’ядналі з нефам.
Пасля аперацыі «Вісла» ў 1947 годзе, калі лемкі былі пераселены на заходнія тэрыторыі Польшчы, храм стаў выкарыстоўвацца як касцёл.
Архітэктура
правіцьДраўляная царква адносіцца да лемкаўскага дойлідства XVII стагоддзя. Архітэктурная структура храма падзелена на тры квадраты: алтар, неф і бабінец. Усе вонкавыя элементы царквы пакрыты гонтам. Над бабінцам узвышаецца вежа. Кожная баня ўвянчана дэкаратыўнымі крыжамі.
Інтэр’ер
правіцьУнутры барочны іканастас XVIII стагоддзя. Захаваліся насценныя фрэскі XVIII — ХІХ стагоддзяў, наспісаныя ў сініх танах з вінаграднымі матывамі. Акрамя галоўнага алтара XVII стагоддзя ў царкве ёсць два бакавыя алтары XVIII стагоддзя, у якіх знаходзяцца каштоўныя ў мастацкім плане іконы Маці Божай і Праабражэння Гасподняга.
Зноскі
- ↑ Тарас Я. М. Лемківська школа народного храмового будівництва // Збірник матеріалів Всеукраїнської наукової конференції, присвяченої 65-річчю депортації українців з території Польщі на Східну Україну. — Луганськ, 2010. — С. 42-43
Літаратура
правіць- Тарас Я. М. Українська сакральна дерев’яна архітектура —Львів, 2006 — С. 235—238.
- Malinowscy G. i Z., Marciniszyn E. i P. . Ikony i cerkwie. Tajemnice łemkowskich świątyń, Carta Blanca, Warszawa 2009.
Спасылкі
правіцьСусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1424 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Міхаіла (Брунары)