Царква Святой Ганны (Будапешт)

Царква Святой Ганны (венг.: Szent Anna-plébánia) — каталіцкая царква ў Будапешце, на правым беразе Дуная. Размешчана на плошчы Бацьяні пад замкавым узгоркам. Помнік архітэктуры сярэдзіны XVIII стагоддзя ў стылі італьянскага барока[2]. Выконвае ролю парафіяльнага храма для каталікоў раёна Візівараш.

Царква
Царква Святой Ганны
венг.: Szent Anna-plébánia
47°30′21″ пн. ш. 19°02′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Венгрыя
Горад Будапешт
Канфесія Каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Эстэргам-Будапешт
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Kristóf Hamon[d] і Máté Nöpauer[d]
Дата заснавання 1740[1]
Будаўніцтва 17401752 гады
Статус дзеючы храм
Сайт archivum.piar.hu/felsovi…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будаўніцтва новай царквы на месцы больш старой царквы ордэна езуітаў пачалося ў 1740 годзе па праекце венгерскага архітэктара Крыстафа Хамана. Сканчаў будаўніцтва іншы венгерскі майстар Мацьяш Непаўэр, магчыма, што ва ўзвядзенні царквы бралі ўдзел і італьянскія майстры. Галоўным чынам, царква была пабудавана да 1752 годзе, але ў 1763 годзе храм быў пашкоджаны землетрасеннем, а ў 1773 годзе быў распушчаны ордэн езуітаў, які курыраваў будоўлю, што зацягнула аднаўленчыя і апрацоўчыя работы да 1805 года. У 1805 годзе царква нарэшце была асвечана.

Царква не раз цярпела ад пажараў і паводак. Да сярэдзіны XX стагоддзя яна прыйшла ў даволі жаласны стан і нават разглядаўся праект яе зносу пры пракладцы другой лініі метрапалітэна[3]. Аднак было прынята рашэнне захаваць царкву і адрэстаўраваць яе. Рэстаўрацыя была паспяхова праведзена ў 1970—1984 гадах.

Архітэктура правіць

 
Інтэр'ер

Царква лічыцца адной з лепшых барочных цэркваў Венгрыі[2]. На фасадзе ўсталяваны статуі Веры, Надзеі і Любові, Святой Ганны і Дзевы Марыі, Ісуса сярод анёлаў, а таксама герб Буды. Высокія вежы па баках галоўнага фасада дамінуюць над раёнам і добра бачны як з замкавага ўзгорка, так і з Дуная.

У інтэр'еры заслугоўваюць увагі фрэскі купала (1771, Г. Вогль). Фрэскі нефа маюць пазнейшае паходжанне (1938 год, П. Молнар). Галоўны алтар быў створаны ў 1773 годзе майстрам К. Беба і ўпрыгожаны скульптурнай групай Увядзенне ў храм. У царкве ўсталяваны старадаўні арган, перанесены ў царкву Святой Ганны з царквы кармелітаў.

Зноскі

  1. http://felsovizivaros.plebania.hu/node/31?q=node/32
  2. а б Сартакова М.С. Венгрия. — М.: Вокруг Света, 2007. — ISBN 5-98652-117-6.
  3. Charles Hebbert, Dan Richardson. The Rough Guide to Budapest. P. 54

Спасылкі правіць