Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Толкава)

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у вёсцы Толкава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.

Славутасць
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
52°11′34″ пн. ш. 24°54′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Толкава
Канфесія БПЦ
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1905 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1905 годзе з дрэва.

Архітэктура

правіць

Вырашана чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, бабінец, малітоўная зала, апсіда. Над прытворам узведзена двух’ярусная васьмігранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Па цэнтры двухсхільнага даху малітоўнай залы ўзведзены цыбулепадобны купал.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць