Цюлька чарнаморска-каспійская (Clupeonella cultriventris) — від рыб сямейства селядцовых.
Дробная рыба. Максімальныя даўжыня цела да 15 см і маса да 22 г, хоць звычайна даўжыня цела да 9-10 см, маса да 10 г.
Галава шырокая. Цела моцна сціснута з бакоў і параўнальна нізкае. Рот верхні, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю і некалькі выдаецца наперад. Луска буйная, лёгка ападае, на бруху ўтварае добра выяўлены кіль. Жаберных тычачак 58.
Афарбоўка тыпова пелагічная. Спіна і верхняя частка галавы больш цёмныя, светла-зялёнага ці блакітнаватага адценняў, бакі і брушка серебрыста-белыя.
Жыве ў Азоўскім, Чорным і Каспійскім морах, заходзіць у многія рэкі. У канцы ХХ — пачатку ХХІ ст. назіраецца яе экспансія ўверх па Волзе. Рэгулярна з’яўяліся звесткі аб яе назіранні ў Прыпяці і Дняпры на тэрыторыі Беларусі. Адзіны апісаны экземпляр цюлькі быў вылаўлены ў 2014 годзе раёне в. Верхнія Жары Брагінскага раёна на ўчастку ракі Дняпро з заіленым пясчаным дном на выхадзе з ямы на водмель.
Асаблівасці біялогіі
правіць
Жывіцца пераважна дробнымі ракападобнымі, а таксама калаўроткамі, лічынкамі малюскаў і рыб.
Палавой спеласці дасягае ва ўзросце 1-2 гады пры даўжыні цела каля 5 см. Працягласць жыцця да 4-6 гадоў.
- Ризевский В. К., Лещенко А. В., Ермолаева И. А., Плюта М. В., Кудрицкая А. П. Черноморско-азовская тюлька Clupeonella cultriventris (Nordmann, 1840) — новый понто-каспийский вид в фауне рыб Беларуси // Весці НАН Беларусі. Серыя біялагічных навук. 2015. № 4. — С.56-60.