Цімо́шышча, Чумакі — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Пеніца, прыкладна за 2 км на паўночны захад ад вёскі Шарэйкі.

Цімошышча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 115,4[1] м
Даўжыня 1,37 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Цімошышча (Беларусь)
Цімошышча
Цімошышча
Цімошышча (Гомельская вобласць)
Цімошышча
Цімошышча
Map

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 1,37 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8[2] км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны невыразныя. У паўднёва-ўсходняй частцы злучаецца пратокай з возерам Дворышча, у паўночна-заходняй частцы з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Закованка (прыток Прыпяці).

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 275.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 237. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-143. Выданне 1976 г. (руск.)

Спасылкі правіць