Цімпто́н (руск.: Тимпто́н[1], якуцк.: Төмтөөн) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Алдан (басейн Лены).

Цімптон
руск.: Тимптон, якуцк.: Төмтөөн
Поездка в Нерюнгринский район, 2017 (369).jpg
Характарыстыка
Даўжыня 644 км
Плошча басейна 44 400 км²
Басейн Алдан → Лена → Мора Лапцевых
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 560 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Станавы хрыбет
 · Каардынаты 56°00′45,36″ пн. ш. 124°23′52,80″ у. д.HGЯO
Вусце Алдан
 · Месцазнаходжанне каля сяла Усць-Цімптона
 · Каардынаты 58°44′00,50″ пн. ш. 127°10′39,61″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Якуція
Цімптон (Якуція)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Цімптон на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 644 км. Плошча вадазбору 44 400 км². Сярэдні расход вады 560[1] м³/с. Аб’ём сцёку 16,98[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных[2] схілах Станавога хрыбта. Працякае па Алданскім нагор’і. Упадае ў раку Алдан каля сяла Усць-Цімптона[2]. Замярзае Цімптон у кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. У зімовы перыяд рака ў верхнім і сярэднім цячэнні месцамі перамярзае, утвараюцца наледзі. У басейне ракі 1343 возеры агульнай плошчай 27,3 км²[2].

Прытокі: Якут, Апсахан, Кавакта, Танграк, Амнунакта, Кабакта, Бугарыкта, Чульман, Налымакіт, Чульмакан, Барылас, Анамжак, Хатамі, Амаджак, Хара-Юрэх, Іджэк, Вялікая Неакуя, Тарынгнаах, Ірылях, Улунчы, Эсэлээх, Іванаўка, Кюрукээн і інш.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 426. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Иванов В. В. Тимптон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  3. Река Тимптон // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 426. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць