Ціхан Свірыдавіч Жучкоў

Ціхан Свірыдавіч Жучкоў (4 ліпеня 1922, вёска Бахацец, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 9 сакавіка 1987, Масква) — Герой Савецкага Саюза.

Ціхан Свірыдавіч Жучкоў
Дата нараджэння 4 ліпеня 1922(1922-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1987(1987-03-09) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19411960
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

У 1937 г. закончыў сем класаў, працаваў у Магілёве токарам на аўтарамонтным заводзе. У 1941 г. закончыў Магілёўскі аэраклуб, у 1942 г. — Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. З верасня 1942 г. на фронце. Лётчык-знішчальнік ВПС Балтыйскага флоту старшы лейтэнант Ц. С. Жучкоў вызначыўся ў час прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Ленінградскай вобласці і Прыбалтыйскіх рэспублік. Зрабіў 257 баявых вылетаў, з іх 85 на фотаразведку ваенных аб'ектаў праціўніка, правёў 37 паветраных баёў, асабіста збіў 11 варожых самалётаў.

За праяўленыя ў баях мужнасць і адвагу 6 сакавіка 1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да 1960 г. падпалкоўнік Ц. С. Жучкоў служыў у ваенна-паветраных сілах краіны, працаваў лётчыкам-інструктарам. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

З 1960 г. жыў у Маскве, працаваў дыспетчарам Грамадзянскай авіяцыі.

9 сакавіка 1987 г. Ц. С. Жучкоў памёр, пахаваны на Кунцаўскіх могілках. Яго імем названа вуліца ў Чавусах.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Жучкоў Ціхан Свірыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — Т.6. — С. 453.