Чадабец
Ча́дабец (руск.: Ча́добец[1]) — рака ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).
Чадабец | |
---|---|
руск.: Чадобец | |
Вусце ракі | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 647 км |
Плошча басейна | 19 700 км² |
Басейн | Ангара → Енісей → Карскае мора |
Басейн рэк | Паўночны Ледавіты акіян |
Расход вады | каля 100 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | Сярэднесібірскае пласкагор’е |
· Каардынаты | 50°18′30″ пн. ш. 102°34′05″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ангара |
· Месцазнаходжанне | 414 км ад вусця |
· Каардынаты | 58°39′21″ пн. ш. 98°50′12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Краснаярскі край |
![]() |
Даўжыня ракі 647 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады каля 100[1] м³/с (55,1 м³/с у ніжнім цячэнні[2]), сярэдні аб’ём сцёку 1,739[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Тунгускім хрыбце[2]. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Ангару за 414 км ад яе вусця[3]. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.
Прытокі: Малы Чадабец, Джылінда, Гранда, Чапчыга, Гаінда, Арналь, Гуля, Верхні Велікан, Ютага, Маімба, Пуня, Ламнан, Веліканда, Верхняя Тынга, Ніжняя Тынга, Чыба (Левая Чыба), Біва, Дзелінда, Немба, Інганба, Ермака і іншыя рэкі і ручаі[3].
Каля ракі населеныя пункты: Залядзеева, Яркіна, Чадабец, Юрахна.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 624. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Иванов В. В. Чадобец // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Река Чадобец (Бол. Чадобец) // Государственный водный реестр РФ(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Чадобец // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 624. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)
- Чадобец (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі