Чапкялей[1] (літ.: Čepkeliai) — запаведнік (строгі прыродны рэзерват) на поўдні Літвы, у Варэнскім раёне Алітускага павета. Размешчаны на мяжы з Беларуссю, на тэрыторыі Дзукійскага нацыянальнага парку, у чатырох кіламетрах на паўдневы ўсход ад вёскі Марцінконіс. Уключае ў сябе тэрыторыю аднайменнага балота, з 20 жніўня 1993 года з'яўляецца водна-балотным угоддзем міжнароднага значэння, ахоўваемай Рамсарскай канвенцыяй, таксама ўваходзіць у сетку прыродаахоўных зонаў Натура 2000[2].

Чапкялей
Čepkeliai
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват)
Размяшчэнне Літва
Плошча 11212 км²
Дата заснавання 1975
Наведвальнасць 2000-3000 (2010)
physical
Чапкялей
Чапкялей

Межы запаведніка і рамсарскага ўгоддзя супадаюць, іх плошча складае крыху больш за 11212 км². На гэтай тэрыторыі балота Чапкялей (5858 км²) і Пасталіке (9,66 км²) фармуюць найбуйнейшы водна-балотны масіў краіны, які належыць да басейна Нёмана. Большую частку яго складаюць верхавыя балоты, акружаныя лясістымі кантынентальнымі дзюнамі, нізіннымі балотамі, пясчанай раўнінай і далінай ракі Котра (сама рака і тэрыторыя на яе левым, беларускім, беразе таксама з'яўляюцца рамсарскім угоддзем; у 2010 годзе для гэтых двух тэрыторый быў уведзены статус трансгранічнага ўгоддзя)[2].

З уключаных у Чырвоную кнігу Літвы таксонаў на тэрыторыі запаведнай зоны адзначана 55 відаў раслін, 10 відаў імхоў і грыбоў, а таксама 94 віда жывёл. 65 відаў з тых, якія сустракаюцца тут, ўтрымліваюцца  ў Дырэктыве па месцапражыванням, складзенай у 1992 годзе і якая рэгулюе ахову відаў на еўрапейскім узроўні[2].

Колькасць наведвальнікаў запаведніка складае ад 2 да 3 тысяч чалавек у год. Па тэрыторыі ім дазваляецца перамяшчацца толькі ўздоўж спецыяльна пракладзеных маршрутаў. Свабодны доступ на тэрыторыю атрымліваюць навуковыя даследчыкі, а таксама, на 10 дзён у перыяд збору журавінаў, мясцовыя жыхары[2].

Зноскі правіць

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. а б в г Evaldas Klimavičius, Gintautas Kibirkštis. Cepkeliai mire (англ.). Ramsar Sites Information Service. Ramsar Secretariat (6 верасня 2010). Праверана 23 сакавіка 2017.

Літаратура правіць