Чарнобыльская малітва

«Чарно́быльская малі́тва. Хроніка будучыні» (руск.: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Святланы Алексіевіч, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Чарнабыльская малітва. Хроніка будучыні
Чернобыльская молитва. Хроника будущего
Жанр дакументальная проза
Аўтар Святлана Алексіевіч
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1997
Асобнае выданне 1997
Выдавецтва Ostozhye[d]
Месца публікацыі Масква
Пераклад на беларускую 1999
Перакладчык Мікола Гіль
Папярэдні «Зачараваныя смерцю» (1993)
Наступны «Час second-hand» (2013)[1]
Электронная версія
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя стварэнняПравіць

Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасля аварыі гутарыла з пяццюстамі сведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псіхалагічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя, і даследуе ўражанні людзей, і тое, як аварыя паўплывала на інхыя жыцці[2]. Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык» [3].

Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[4], публікацыя атрымала прэмію часопіса[5]; у тым жа годзе была выдадзена кніга[6].

ПеракладыПравіць

Англійскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[7][8].

У 2018 годзе кніга выйшла на беларускай мове ў перакладзе Уладзіміра Арлова.

АцэнкіПравіць

Швейцарскі сацыёлаг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзей і не высоўвае абвінавачання, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяццю пра чалавечыя і сацыяльныя падзеі Чарнобыльскай катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджванню кніг Алексіевіч «этычна неабходна»[9].

Прадусар серыялу «Чарнобыль» пісьменнік Крэйг Мэйзін даў высокую ацэнку «Чарнобыльскай малітве», на якую ён абапіраўся ў працы над фільмам. Ён напісаў: «Я браў гістарычныя факты і навуковую інфармацыю з многіх крыніц, але да Галасоў з Чарнобылю спадарыні Алексіевіч я заўсёды звяртаўся, каб знайсці прыгажосць і смутак»[10][11].

Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкіПравіць

 
Спектакль подле кнігі, Жэнева, 2009

Подле матываў кнігі рэжысёрам Хуанітай Уілсан зняты кароткаметражны фільм «Дзверы(ням.) бел.» (Ірландыя, 2008)[12].

Подле кнігі пастаўленыя спектаклі:

Створаная тэлевізійная версія спектаклю (рэжысёр М. Мілашэўскі)

Пяцісерыйны амерыканска-брытанскі міні-серыял «Чарнобыль» вытворчасці HBO часткова грунтуецца на кнізе «Чарнобыльская малітва». Так, напрыклад, з кнігі цалкам узятая сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам (акцёр Адам Нагайціс) і ягонай жонкай Людмілай (акторка Джэсі Баклі)[21].

Зноскі

  1. Выданні , Святлана Алексіевіч (2015). Праверана 24 снежня 2015.
  2. Journal of Nuclear Medicine Vol. 47 No. 8 1389—1390
  3. Алесиевич, Светлана. В поисках вечного человека.
  4. Светлана Алексиевич Чернобыльская молитва. Хроника будущего // Дружба народов. — 1997. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  5. Лауреаты премии журнала «Дружба народов» за 1997 год // Дружба народов. — 1998. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  6. Светлана Алексиевич. Чернобыльская молитва. — М.: Остожье, 1997. — 224 с. — ISBN 5-86095-088-8.
  7. Voices from Chernobyl: The Oral History of the Nuclear Disaster (Dalkey Archive Press 2005; ISBN 1-56478-401-0)
  8. Voices from Chernobyl
  9. Apprendre à entendre l’horreur de Tchernobyl: «La supplication» de Svetlana Alexievitch
  10. twitter.com
  11. svaboda.org
  12. Фильм по книге Светланы Алексиевич номинирован на «Оскар» / Издательство «Время»
  13. Drama — Svenska kyrkan — Göteborgs stift kultursamverkan
  14. http://www.brut-de-beton.net/telechargement/DOSSIERpresseELENA.pdf
  15. Svetlana Alexievich — Светлана Алексиевич. Персональная страница. Театрю
  16. Théâtre en FlammesLa supplication Archives " Théâtre en Flammes
  17. Чарнобыльская малітва | rtbd.by
  18. Ъ-Газета — Радиационная постановка
  19. LTT — Landestheater Tübingen
  20. Chernobyl Prayer [Czarnobylska modlitwa] — Productions | Teatr Studio
  21. Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч

СпасылкіПравіць