Чаромха Маака[3] (Prunus maackii; таксама Padus maackii[4][5]) — від двухдольных раслін роду Сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Від упершыню апісаны ў 1857 годзе расійска-аўстрыйскім батанікам Францам Іванавічам Рупрэхтам(руск.) бел.[6][7].

Чаромха Маака
Prunus maackii 01 by Line1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus maackii Rupr., 1857

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836674
NCBI  140657
EOL  628568
GRIN  t:30033
IPNI  729924-1
TPL  rjp-7078

Распаўсюджанне, апісаннеПравіць

 
Лісце і суквецці чаромхі Маака

У дзікай прыродзе сустракаецца ў Расіі (Далёкі Усход: Прыморскі край, Амурская вобласць[8]), Кітайскай Народнай Рэспубліцы (правінцыі Хэйлунцзян, Гірын, Ляанін) і на Карэйскім паўвостраве[8][9].

Дрэва, 4-10 м, вышынёй[9] (да 15 метраў паводле некаторых крыніц[3]). Парасткі прамыя, часам апушаныя; лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з вострай верхавінай і зубчастымі бакамі, апушанае, авальнай або эліптычнай і яйкападобнай формаў; залозкі кропкавыя. Суквецце гронкападобнае. Кветкі белыя, памерам да 1 см, з пяццю пялёсткамі. Плады — касцянка, ягада; колер пладоў чырвоны (калі няспелыя), фіялетавы, ліловы (спелыя плады), таксама чорны[3].

ЭкалогіяПравіць

Расце ля абочын дарог, у парках, садах, ля берагоў рэк, на лясных палянах і ўзлесках, у цёмнахвойных і шыракалістых лясах[3].

Па адносінах да вільгаці — мезафіт, да харчавання — мезатроф або эўтроф. Святлалюбная, ценевынослівая расліна[3].

Значэнне, колькасцьПравіць

Культывуецца[8]; таксама вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, тэхнічная расліна. Асобныя часткі расліны ядомыя[3].

Занесены ў Чырвоную кнігу Прыморскага краю[3].

СінонімыПравіць

Сінанімічныя назвы[6]:

  • Cerasus maackii (Rupr.) Eremin & Simagin
  • Laurocerasus maackii (Rupr.) C. K. Schneid.
  • Padus maackii (Rupr.) Kom. & Aliss.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Чаромха Маака: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Черемуха
  6. 6,0 6,1 Чаромха Маака: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.) 
  7. Tropicos | Name — Prunus maackii Rupr
  8. 8,0 8,1 8,2 Чаромха Маака: інфармацыя на сайце GRINАрхівавана 20 студзеня 2009 года.
  9. 9,0 9,1 Padus maackii in Flora of China @ efloras.org

СпасылкіПравіць