Чарэшля (возера)

(Пасля перасылкі з Чарэшлі)

Чарэ́шлі, Чарэ́шля — возера ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці.

Чарэшля
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132 м[1]
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,45 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,9 км
Басейн
Упадаюць Бярозка
Выцякаюць Бярозка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Чарэшля (Беларусь)
Чарэшля
Чарэшля
Чарэшля (Гродзенская вобласць)
Чарэшля
Чарэшля
Map

Плошча паверхні возера складае 0,45 км². Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Нёман, за 24 км на поўнач ад горада Навагрудак, каля вёскі Чарэшля. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Заходнія схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лугам, усходнія — да 8 м, стромкія, параслі лесам. Праз возера цячэ рака Бярозка.

Літаратура правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.