Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі

Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі — цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864 гадоў на Беларусі і ў Літве. Створаны ў Вільні 20 студзеня (1 лютага1863 на базе Літоўскага правінцыяльнага камітэта, які абвясціў сябе Часовым урадам на чале з Кастусём Каліноўскім. У сувязі з пачаткам паўстання ў Польшчы ўрад у кожную губерню прызначыў паўстанцкага ваеннага начальніка і ўзяў курс на разгортванне паўстання з апорай на сялянства. «Белыя», незадаволеныя курсам Каліноўскага на аграрную рэвалюцыю, у канцы лютага 1863 года ўвайшлі ў змову з прадстаўніком Варшаўскага Цэнтральнага нацыянальнага камітэта пры Часовым урадзе Літвы і Беларусі Н. Дзюлёранам і зрабілі пераварот. Часовы ўрад, аслаблены арыштамі і ад’ездам яго членаў на месцы, вымушаны быў 27 лютага (11 сакавіка1863 перадаць уладу Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы.

Літаратура правіць